В трудовых коллективах района прошли встречи с информационными группами райисполкома

Актуалии Общество Президент

Трывогу настаўнікаў развеялі
Прайшлі штомесячныя сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. Група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава,  наладзіла сустрэчу з калектывам Амбросавіцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы па тэме выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 11 месяцаў 2013 года.
Ірына Мікалаеўна засяродзіла ўвагу прысутных на станоўчых момантах, на тых прычынах, якія перашкаджаюць раёну дастойна выглядаць у плане паляпшэння дабрабыту чалавека,  расказала пра   будаўніцтва аб’ектаў, якія ў раёне ва ўсіх на слыху – фізкультурна-аздараўленчы комплекс, будынкі школы мастацтваў, СШ № 1, спынілася на фарміраванні новага жыллёвага кааператыву ў Шуміліне, на сістэме мадэрнізацыі жывёлагадоўчых ферм, іншых пытаннях.  Кіраўнік групы, акрамя гэтага,  не прамінула расказаць пра выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў,  якія адбудуцца 23 сакавіка 2014 года.
З месца паступіла пытанне: ходзяць чуткі, што зачыняецца ў аграгарадку Амбросавічы паштовае аддзяленне. І. М. Новікава адказала  на пытанне крыху пазней, калі ўдакладніла  пазіцыю “Аблпошты”. Адказ такі: паштовае аддзяленне ў аграгарадку Амбросавічы зачыняць і пераводзіць на мабільнае абслугоўванне не будуць. Так што трывогі  аказаліся беспадстаўнымі.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукаваныя ў №6 ад 24.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *