Віват!
126 вучняў Шумілін-скай СШ №1 сталі пераможцамі і прызёрамі школьнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па прадметах, 8 – раённага. У іх гонар 20 студзеня ў школьнай актавай зале ладзілася мерапрыемства з гаворачай назвай “Віват”. Усе яны заслужылі поціск рукі дырэктара школы В. В. Мяньковай, словы віншаванняў і апладысменты.
Цікава, што на школьным этапе спаборніцтваў некаторыя вучні сталі пераможцамі і прызёрамі адразу па некалькіх прадметах. А Максім Пашкевіч (6 “В” клас) стаў рэкардсменам, праявіўшы свае веды адразу ў васьмі алімпіядах.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукаваныя ў №6 ад 24.01.2014 г.