Байдакова Диана и Лесничая Анна стали победителями областного этапа предметной олимпиады

Актуалии Образование

Два дыпломы на вобласці
Рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах – з’ява для школ звычайная, яна праводзіцца кожны навучальны год. Але кожны год яна адкрывае новыя зоркі і новыя таленты. Хто ведае, магчыма, сёлетнія пераможцы школьных алімпіяд праз некаторы час стануць лаўрэатамі прэстыжных навуковых прэмій.
Удзельнічаць у алімпіядзе – справа адказная і досыць сур’ёзная не толькі для вучняў. Паказаць веды, узровень падрыхтоўкі, даказаць, што ты лепшы – задача не з простых. Гэта і паказчык работы педагога – чаму і як змог навучыць. Тым больш, што заданні на алімпіядах, нават на школьным этапе, ужо дастаткова складаныя, і ўзровень складанасці расце. Бо задача алімпіяд не проста высветліць, што засвоіў вучань, а ў першую чаргу, як ён можа прымяняць свае веды ў новых абставінах. Таму перамога на алімпія-дзе – гэта гонар і паказчык высокай якасці работы педагога і вучня.
У бягучым навучальным годзе ў школьных алімпіядах бралі ўдзел 964 вучні 5-11 класаў. Магчыма, колькасць удзельнікаў была б і большай, але сёлета алімпіяды ў школах праводзіліся ў два дні і паўдзельнічаць больш чым па двух прадметах для аднаго вучня магчымасці не было.
Па выніках школьнага этапа 170 вучняў штурмавалі заданні на II (раённым) этапе. 43 вучні сталі пераможцамі раённага этапа: двое атрымалі дыпломы I ступені, 9 – II ступені, 32 удзельнікі сталі ўладальнікамі дыпломаў III ступені.
Па выніках раённага этапа была вызначана каманда нашага раёна для ўдзелу ў абласным этапе. Восем вучняў з трох школ раёна спрабавалі свае сілы на III этапе рэспубліканскай алімпіяды: з раённай гімназіі – Сімановіч Лаліта (9 клас, біялогія, настаўніца Кучмарова С. В.), Зязюлька Раман (11 клас, беларуская мова і літаратура, Васілеўская А. У.), Навіцкі Прохар (9 клас, матэматыка, Кавалёва П. А.), Жукава Кацярына (10 клас, руская мова і літаратура, Бяляева В. М.); з Шумілінскай СШ №1 – Барадзіна Алена (9 клас, біялогія, Красіцкая А. А.),  Ляснічая Ганна (10 клас, працоўнае навучанне, Спірыдонава Н. М.), Байдакова Дзіяна (11 клас, матэматыка, Лузгіна Н. У.); з Башнёўскай СШ – Новікава Кацярына (11 клас, геаграфія, Мігуцкая М. А.)
Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі шумілінскія вучні трымаліся дастойна. Двое здолелі выканаць заданні на высокім узроўні, які ідзе ў залік перамогі. Дыпломы II ступені прывезлі Байдакова Дзіяна і Ляснічая Ганна.
Трэба сказаць словы падзякі педагогам гэтых вучаніц: Н. У. Лузгіна і Н. М. Спірыдонава штогод рыхтуюць удзельнікаў і пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Гэта паказчык іх вопыту і якасці работы.
Прыемна, што сёлета сярод удзельнікаў абласнога этапа – тры дзевяцікласнікі, яны атрымалі каштоўны вопыт, які спатрэбіцца ў будучым, а значыць, ёсць патэнцыял для паспяховага выступлення ў наступныя гады.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *