На поля района вывезено 35% органики от необходимого

Сельское хозяйство Экономика

Кладзі гной густа – не будзе ў свірне пуста
Яшчэ з лістапада мінулага года ў гаспадарках раёна пачалі вывозіць на палеткі арганіку. “Усяго пад яравую сяўбу трэба вывезці 310 тысяч тон, – кажа начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў. – Пакуль што вывезена 108 тысяч тон, гэта 35% да патрэбнага. Добра выглядаюць тыя гаспадаркі, якія знаходзяць магчымасць адразу з фермаў вывозіць гной на палеткі. А ўвогуле ў сельгаспрадпрыемствах кожны дзень па 1-2 трактары працуюць на вывазцы гною”.
Кіраўнікі некаторых сельгасарганізацый прызналі, што арганіка на палеткі вывозіцца не рэгулярна, а “як атрымаецца”, калі ёсць тэхніка і салярка. Тым не менш, лідарам па вывазу арганікі з’яўляецца “Сіроцінскі” – на палетках 65% арганікі да патрэбнага. Больш за палову запланаванага арганікі вывезлі на палеткі КУСГП “Ульскі” і ААТ “Прыазёрны мір” – 61% і 51%  адпаведна. Дарэчы, “Прыазёрнаму міру” дапамагалі работнікі ПМС – за тыдзень вывезлі на сваіх трактарах больш за тысячу тон арганікі.
У аўтсайдарах – ААТ “Лаўжанскае”. Акцыянернаму таварыству, зноў жа, падставілі плячо меліяратары.
“Пасля крытычнага артыкула ў  раённай газеце пра гной на ферме Баёўка “Шумілінскага райаграсэрвісу” начальнік райсельгасхарчу В. Ц. Мянькоў нацэліў нас навесці парадак на ўсіх фермах. А зараз мы працуем на ферме Рашэтнікі, – расказаў галоўны інжынер прадпрыемства меліярацыйных сістэм А. М. Лакціёнаў. – У прыватнасці, ля тэнтавага арачніка наша брыгада робіць бетонную пляцоўку, каб цяляты, якіх сюды паставяць, не патаналі ў гноі”.
Яшчэ адна брыгада меліяратараў вывозіць арганіку ад фермы Рашэтнікі. Дапамагаюць гаспадарцы, якая ў хвасце раённай зводкі – тут вывезена ўсяго 13,3% арганікі. “На вывазе арганікі працуюць два нашы трактары і экскаватар, – кажа Аляксандр Мікалаевіч. – За ты-дзень паспелі вывезці  1870 тон. Яшчэ застаўся вялікі фронт работы”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *