Рэакцыя на крытыку
Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці прыцягнуты да адказнасці згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі”. На 73 дні супраць устаноўленага месячнага тэрміну затрымалі адказ на крытыку ў двух сельгаспрадпрыемствах Лёзненскага раёна, у гэтым жа раёне ігнаравалі тэрміны адпраўлення адказаў на крытыку ў раённай газеце таксама кіраўніцтва ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ПМК-54, ДРБУ-107, двух сельгаспрадпрыемстваў. Аналагічныя парушэнні дапушчаны ў некаторых арганізацыях Дубровенскага раёна.
Па прапанове Камітэта дзяржкантролю вінаватыя ў гэтых парушэннях службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Усяго за 2013 год па фактах парушэнняў патрабаванняў Указа № 630 дысцыплінарную адказнасць панеслі 22 службовыя асобы.
Рэстаран ці забягалаўка?
Правераны аб’екты грамадскага харчавання. Практычна ва ўсіх, дзе пабывалі супрацоўнікі Камітэта, знойдзены парушэнні санітарыі, тут выкарыстоўваецца посуд з адбітай эмаллю, дзе-нідзе халадзільнікі з іржавымі сценкамі, непрывабныя на выгляд вагі.
Першы аб’ект, дзе да кіраўніцтва было шмат пытанняў, – рэстаран “Сустрэча” Аршанскага райспыжыўтаварыства. Акрамя эмалевых шчарбін на посудзе, тут і патэльні з нагарам, і на вентыляцыйных карабах быў слой акісленага тлушчу, павуціна, адслоеная фарба. Не стваралі належнага настрою і сцены пакояў – з абсыпаным тынкам, з керамічнай пліткай, якая адвалілася.
З-за адсутнасці прадуктаў у кафэ “Вітраж” в. Бароўка Лепельскага райпо не змаглі прыгатаваць і 10 страў беларускай кухні з 14 заяўленых па меню, а таксама 9 найменняў халодных закусак з 11.
Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 суб’екты гаспадарання (з накладаннем штрафаў на суму 29,9 мільёна рублёў) і 33 фізічныя асобы.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Графік прыёму грамадзян
кіраўніцтвам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці
Шыбко Уладзімір Уладзіміравіч, начальнік упраўлення, кожны панядзелак з 8.00 да 14.00.
Юркевіч Аляксандр Сяргеевіч, намеснік начальніка ўпраўлення, кожны аўторак з 14.00 да 20.00.
Арлоў Дзмітрый Аляксандравіч, начальнік арганізацыйна-інспектарскага аддзела, кожную сераду з 8.00 да 14.00.
Шыракоў Юрый Анатольевіч, намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце і кадравай рабоце, кожны чацвер з 14.00 да 20.00.
Аўраменка Ігар Віктаравіч, начальнік аператыўнага аддзела ўпраўлення, кожную пятніцу з 8.00 да 14.00.
Папярэдні запіс на прыём – у дзяжурнага па ўпраўленню Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю РБ па Віцебскай вобласці па тэлефонах: 8-0212-42-69-18; 8-0212-42-68-79.
Тэлефон “даверу” УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці 8-0212-42-69-18.
Па фактах нявыплаты наймальнікамі заработнай платы ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны Камітэт дзяржкантролю па Віцебскай вобласці прапануе паведамляць па тэлефоне “гарачай лініі” 8-0212-36-45-33 у рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.