Сесія ў новай зале пасяджэнняў
Апошняя, справаздачная сесія Каўлякоўскага сельскага Савета дэпутатаў адбылася пад заслону 2013 года ў будынку, які нядаўна набыў абноўлены выгляд. І звонку, і – асабліва – унутры, дзе былыя “дзедаўскія” рабочыя пакоі зараз проста не пазнаць. Не могуць нацешыцца ўмовамі працы адказныя работнікі сельвыканкама, не хавалі свайго захаплення мясцовыя дэпутаты, прадстаўнікі калектываў, якія прыбылі ў адноўлены будынак на сесію. Засталася задаволена якасцю рамонту старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
І. М. Новікава, прыступаючы да ўрачыстага моманту адкрыцця, выказала сардэчную падзяку калектыву ПМК-70 (дырэктар А. Ю. Крыўко) за тое, што з разуменнем паставіліся да здачы будаўнічага аб’екта ў пярэдадзень навагодніх свят, адзначыла, што будынак Каўлякоўскага сельсавета з пячным ацяпленнем быў, напэўна, адзіным на ўсю віцебскую “вертыкаль”. Зараз умовы работы проста не пазнаць.
Ганаровае права перарэзаць сімвалічную стужку ў залу пасяджэнняў, дзе і адбудзецца сесія сельскага Савета, даецца І. М. Новікавай, а таксама кіраўніку спраў сельвыканкама І. А. Жыгуновай, дырэктару ПМК-70 А. Ю. Крыўко.
Сесія пачынаецца са справаздачы сельвыканкама аб выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета і задачах на 2014 год, з якой выступіла І. А. Жыгунова. Ірына Аляксандраўна спынілася на дэмаграфічнай сітуацыі рэгіёна, адзначыла, што кожны трэці жыхар – пенсіянер, што насельніцтва і старэе, і катастрафічна змяншаецца. Сёння з 41 вёскі і вёсачкі ў 8 не пражывае ніводнага чалавека, у 11 жывуць адны пенсіянеры. Дарэчы, у кулуарах прыгадалі той час, чвэрць веку назад, калі на тэрыторыі сельсавета было звыш 2 тысяч чалавек (сёння – 775). І гэта акалічнасць накладае свой адбітак на работу сельвыканкама. Асаблівы клопат у работнікаў мясцовай улады – камфортныя ўмовы жыцця і працы. Хацелася мець у сваім КПП швейную машынку, каб не везці з-за драбязы вопратку ў Шуміліна, тым больш, што прыёмшчыца – і цырульніца, і швачка, аднак у КУП БАН сельвыканкам не зразумелі. Хочацца, каб прыстойна выглядаў гандаль у аўтамагазінах райспажыўтаварыства (зноў тая ж хвароба, як і раней – не заўсёды бываюць цэннікі). Не заўсёды разумее вясковы жыхар, на думку І. А. Жыгуновай, прапісную ісціну: парадак там, дзе не смецяць. У некаторых маленькіх вёсках смецце валяецца і ўздоўж дарог, і ў лесе. А між тым (выкажам крытычную думку) сельвыканкам не ўзяў ні капейкі штрафаў за той жа беспарадак. У сувязі з гэтым прагучала занепакоенасць тым, што рэдка бывае ў сельсавеце ўчастковы інспектар.
Што парадку не заўсёды даб’ешся аднымі ўгаворамі – не выклікае сумнення. Як не можа выклікаць занепакоенасць тым, што перасталі вяскоўцы трымаць жывёлу на сваіх падворках. Вядуць, калі хочаце, гарадскі лад жыцця. І гэта на фоне нізкіх заробкаў у мясцовым ААТ “Прыдзвінскі”, ды і не такіх багатых пенсій. Сёння ў вясковага люду ўсяго 63 каровы. На ўвесь сельсавет! Да гонару кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі, як бы цяжка ні было, а зернем з людзьмі разлічыліся.
І. А. Жыгунова засяродзіла ўвагу таксама на выкарыстанні зямлі ў прысядзібным сектары, адзначыла тут не зусім прывабную сітуацыю (пададзена 22 заявы на адмаўленне ад зямельных надзелаў у той час, як папрасілі зямлю ўсяго 4 чалавекі), спынілася на водазабеспячэнні людзей, добраўпарадкаванні, зносе струхлелых і занядбаных дамоў.
Пасля азнаямлення з фінансамі і бюджэтам сельсавета, пра якія далажыла сесіі галоўны бухгалтар М. В. Масько, у спрэчках выступілі дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў і дырэктар Навікоўскай базавай школы А. П. Далімаеў. Першы выступоўца расказаў пра тое, як жывецца земляробу і жывёлаводу, што важна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, асабліва малака (калектыў нацэлены ў 2014 годзе дамагчыся росту валавой прадукцыі на 130%), каб выйсці на больш прыстойны ўзровень дабрабыту працаўніка. Многае для гэтага робіцца, асабліва па ўмацаванні кармавой базы, рэканструкцыі ферм, аднак чакаюць яшчэ больш напружаныя задачы. А. П. Далімаеў прызнаўся: даходы ад прысядзібнага ўчастка сёлета горшыя, чым былі ў 2012 годзе, аднак і яны – не кропля ў моры. Вось 2 мільёны рублёў адвялі на навагоднія падарункі.
Выступіла на сесіі І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна спынілася на плённасці ў рабоце раёна за 2013 год, расказала пра тыя рэзервы, якія могуць значна ўзняць дабрабыт людзей, не прамінула расказаць пра раённы бюджэт, запланаваны на 2014 год бездэфіцытным, а калі пойдуць лепш справы з вытворчасцю – то і з прафіцытам.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2014 г.
Пусть новый год в обновленном здании придадут Вамсил и бодрости духа,наполнит новыми идеями, а сельский Совет станет местом успешного решения самых сложных жизненных задач!
Побывал недавно в тех краях, проехал по кругу Любичи-Стрелки. Ужос! Все деревни-мертвые, людей вообще нет. Пятнадцать лет назад все было иначе.
Любичи-все мертво. Новики-полный абзац-все котеджи развалены, магазин закрыт. Школу вроде ремонтировали? Никого не видно. Белянково-голая пустыня. Кривое выглядит получше, но куда делись вековые деревья вдоль дороги? Возле магазина два алкаша тянули с горла чернило. Из разговора с ними понял, что колхозу давно крышка, зарплаты нет, работы нет, школу закрыли, молодежи нет все кто мог съехали. Кто удавился от безысходности, кто утопился-сгорел… Остальные спиваются. Зашел на кладбище, помянул родственника, прошел по могилкам, да, могил за полтора десятка лет прибавилось. Завернул в Горовые-Польковичи. Везде безнадега и уныние. Развернулся, проехал Синяково,Бокишево-везде никого, только один пьянющий абориген на телеге. Улазовичи-там уж нет даже здания магазина, да и свет горел только в одной хате. Стрелки-пустыня. Лет через десять приеду в те края, опять… Надеюсь что-то изменится…
Ничего не изменится. Будут голые поля и брошенные дома.
Это результат объединения трех колхозов в один.
уважаемый иван андреев, а вы, уезжая из родных мест, задумывались, кто там остается? сами понимали: старики — доживать. а теперь будто удивляетесь, что жить некому, все приходит в запустение. были бы люди — была бы и жизнь, а так будто в упрек кому-то ставите, что она остановилась.
А то раньше в советской или дореволюционной деревне было лучше….»Люди на болоте» как Иван Мележ окрестил…Но и колхозы были нежизнеспособные с самого начала. Большевики ведь ничего не меняли. По сути, они оставили всё ту же сельскую общину Российской царской империи. Вечно малоземельная на душу населения, голодная с недородами, люмпенизированная и забюрократизированная(один с сошкой — семеро с ложкой) с повальной безграмотностью.
Столыпинская реформа провалилась,так как была в корне ущербной и отсталой от мировой практики.
А вот в начале 90-х колхозникам была предоставлена уникальная возможность стать частными фермерами на базе колхозов: предлагали сколько угодно техники, твёрдой валюты, земли, скота, а главное — высшее образование за счёт бюджета.
Но они отказались взять на себя ответственность — испугались самостоятельности. Понадеялись на «доброго дядю» сверху.
Пусть теперь пеняют на себя. Ни одно правительство, какое бы оно ни было — няньчиться с ними больше не будет. Вот только народный бюджет жаль: за 20 лет десятки миллиардов долларов зарыли в песок.
Алесь:»А то раньше в советской или дореволюционной деревне было лучше…»
А было лучше! И в дореволюционной и в советской деревне. Столыпинская реформа не провалилась, а её провалили после убийства Столыпина чиновники-помещики и Николай II, который государственным умом не блистал — они боялись богатого, самостоятельного крестьянина. В Беларуси по Столыпинской реформе на хутора выселялись массово — развернуться не успели — война, потом революция, колективизация.
В колхозах тоже производительность стала выше за счёт укрупнения, техники. удобрений. Можно говорить о низкой эффективности и незаинтересованности работников и руководителей.
а что в 90-е для всех фермеров сказка была — тоже неправда. Сколько их осталось, смогли создать эфективное производство — 10% или меньше? Что до господдержки — в Евросоюзе дотации составляют до 70% стоимости сельхозпродукции (читайте в I-nete), так что наши ещё мало получают. Согласен, что расходуют бездумно и неэффективно.
А что деревни пустеют… жалко конечно, но процесс закономерный: в развитых странах в с/х 2-5% населения работает и живёт, а у нас до 20%. Посмотрите в Google maps любую страну — англия, германия, голландия, франция, швеция — в пригороде живут горожане-жильё дешевле — работат в городе, а чуть подальше: деревня — магазин, школа, почта, муниципалитет и вокруг фермы, фермы… И мы к этому придём рано или поздно.
Заўжды з вёскі ўязджалі ўсе, хто больш актыўны, такія як Іван. Крыўдна, што тыя,што засталіся, ад гарэлкі ды чарніла губляюць чалавечае аблічча. Магла б вёска тады старэць ды пусцець больш прыстойна.
Сельсовет — вроде здание жилого дома бывшего священника Митковичской церкви, а сама церковь напротив была, школу на её месте поставили, но скорее просто приспособили. Почтовую станцию в Куриловщине порушили, а ведь пожалуй единственный раритет в этих местах, в 1780-м Витебское дворянство давало там обед Екатерине Великой на пути из Полоцка в Могилёв, дорога шла тогда через переправу в Будилово. Здание церковно-приходской школы в Новиках ещё вроде уцелело, в 1905-м школа уже была. В Новиковской церкви 1802-го года постройки в 1922-1924гг священником был Николай Околович, впоследствии репрессированный и признаный святым в 2007-м году, первым в Беларуси за 90 лет, с 1917-го года. Любичи — интереснейший агрогородок конца 19-го века, строился изначально как волостной центр. Погост Тешловичи упоминается с 1508-го года.
Очень интересные исторические места. Жаль что так всё забыто.