Продаём металлолом по закону

Закон Экономика

Супраць лому ёсць прыёмы
Як паказваюць справы, што разглядаюцца Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці, адным з самых распаўсюджаных відаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян у апошні час з’яўляецца нарыхтоўка лому і адыходаў чорных і каляровых металаў з наступнай здачай яго ў нарыхтоўчыя арганізацыі. У асобных выпадках людзі спрабуюць вывезці лом у Расію.
Пры разглядзе такіх спраў грамадзяне часта не разумеюць, чаму іх прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці: лом яны не крадуць, збіраюць на звалках, у лесе, ачышчаюць тэрыторыю ад хламу, здаюць у нарыхтоўчыя арганізацыі, якія ў сваю чаргу пастаянна ў сродках масавай інфармацыі даюць аб’явы аб прыёме лому ад насельніцтва.
Нарыхтоўкай лому займаюцца грамадзяне практычна ва ўсіх раёнах вобласці, як правіла, часцей за ўсё непрацуючыя. На працягу года яны здаюць лом і па 20 разоў, за лом некаторыя атрымліваюць да 10 мільёнаў рублёў.
Хочацца звярнуць увагу, што згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1331 ад 10.03.2007 года вызначаны Пералік прадметаў з чорных і каляровых металаў, закуп якіх дазволена ажыццяўляць у насельніцтва ў якасці металалому. Дазволена закупляць лом металаў, які ўтварыўся ў працэсе жыццядзейнасці грамадзян (бытавы лом).
У пералік уключаны:
аўтамабілі легкавыя, матацыклы, веласіпеды, іх часткі, вузлы і дэталі да іх;
аўтамабілі грузавыя, прычэпы да іх, іх часткі, вузлы і дэталі да іх;
галантарэйныя вырабы;
гаражна-рамонтнае абсталяванне;
канцылярскія, школьна-пісьмовыя і чарцёжныя прылады;
кухонны і пячны інвентар;
адыходы будаўнічыя;
прадметы дамашняга ўжытку;
сантэхніка, водаправоднае і ацяпляльнае абсталяванне;
сельгастэхніка для апрацоўкі прысядзібных (дачных) участкаў, яе часці, вузлы і дэталі, садова-агародны інвентар;
скабяныя і нажавыя вырабы;
спартыўны, слясарны і шавецкі інструмент;
судны рачныя маламерныя (лодкі, катамараны), іх часткі, дэталі і камплектуючыя, у тым ліку навясныя маторы;
мастацкія вырабы;
часавыя механізмы, радыё- і электратавары;
электрабытавая тэхніка, яе часткі і дэталі да яе.
Металалом здаецца ў нарыхтоўчыя арганізацыі з рэгістрацыяй даных пра асобу здаваемага, месца яго пражывання, наймення прадметаў.
У судзе грамадзяне часта заяўляюць, што яны здавалі менавіта такі лом. Аднак перыядычнасць здачы лому, яго колькасць не могуць сведчыць аб здачы бытавога лому, а расцэньваецца судом як жаданне пайсці ад адказнасці за здзейсненае правапарушэнне.
У судовай практыцы маюць месца выпадкі, калі разам з накладаннем штрафу, канфіскацыяй даходу і лому суд накладваў на злоснага парушальніка дадатковае спагнанне ў выглядзе канфіскацыі сродку здзяйснення правапарушэння — транспарту. Прычым, бывае, што і не свайго асабістага.
Улічваючы сур’ёзную адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, грамадзянам, якія ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства вырашылі займацца такой дзейнасцю, варта падумаць аб наступствах. Інакш замест даходу, на які яны разлічваюць, давядзецца пазбавіцца не толькі грошай, але і транспарту.
І. ФРАЛОВА, суддзя Гаспадарчага суда  Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *