Аб утварэнні Шумілінскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання
Пастанова прэзідыўма Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і Шумілінсага раённага выканаўчага камітэта № 130/901 ад 26 снежня 2013 г.
На падставе часткі 9 артыкула 24 і абзаца чацвёртага часткі першай артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт
ПАСТАНАВІЛІ:
1. Утварыць Шумілінскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання (далей – камісія) ў колькасці 13 чалавек.
2. Уключыць у склад камісіі прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, якія вылучаны шляхам падачы заявы:
Бабічаў Віктар Паўлавіч – ад раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі;
Барсукова Тамара Дзмітрыеўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Бандарэнка Яўген Яўгенавіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Грыгор’ева Людміла Мікалаеўна – ад Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры;
Ермалаеў Сяргей Пятровіч – ад калектыву работнікаў установы “Рэдакцыя газеты “Герой працы” Шумілінскага раёна”;
Загацкі Павел Андрэевіч – ад калектыву работнікаў участка “Цеплавыя сеткі” ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна; Захарава Наталля Уладзіміраўна – ад Шумілінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў;
Казаравец Любоў Іванаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Лінкевіч Ларыса Анатольеўна – ад калектыву работнікаў Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Віцебскае абласное ўпраўленне МНС”; Нагібава Любоў Мікалаеўна – ад Шумілінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”;
Сямёнава Любоў Генадзьеўна – ад Шумілінскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;
Тупікава Алена Аляксандраўна – ад Шумілінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”;
Юхнавец Васіль Васільевіч – ад Шумілінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
3. Вызначыць месцам знаходжання камісіі памяшканне з паштовым адрасам: 211260, г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, д. 10, каб. 327, тэл. 4-12-32;
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. НОВІКАВА.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. КУРАННЫ.
Надрукавана ў 3101 ад 28.12.2013.