Криминал. Происшествия

Происшествия

КАМБІКОРМ
У РАУС  паступіла паведамленне ад жыхаркі в. Заобаль аб тым, што яе муж украў камбікорм і сухое малако з мясцовай фермы. І гэта аказалася праўдай. Як высветлілася, муж жанчыны вырабіў дублікат ключа ад склада, дзе захоўваўся камбікорм. Толькі вось краў яго разам з жонкай. Супрацоўнікі РАУС канфіскавалі  370 кілаграмаў камбікорму і 75 кг сухога малака на агульную суму 2,7 мільёна рублёў. Узбу-джана крымінальная справа.
ГОСЦЬ
Жыхар Шуміліна запрасіў да сябе ў госці знаёмага. Сустрэча прайшла з распіццём спіртных напіткаў. А назаўтра гаспадар заўважыў, што прапаў ягоны мабільны тэлефон, кошт якога ацэнены амаль на 700 тысяч рублёў.  Супраць госця ўзбуджана крымінальная справа. Тэлефон канфіскаваны і вернуты пацярпеламу.
УКРАЛІ КАЛЯСКУ
З пад’езда дома па вуліцы Юбілейнай прапала дзіцячая каляска, якая каштуе 2,5 мільёна рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Супрацоўнікі РАУС у чарговы  раз нагадваюць: пляцоўка шматпавярховага дома – гэта не склад для захоўвання веласіпедаў і дзіцячых калясак. І дамафонныя дзверы, як паказвае жыццё, не ратуюць ад злодзеяў.
ЗНАЙШЛІ КАЛЯСКУ
Раённая газета пісала пра крадзеж дзіцячай каляскі з пад’езда шматпавярховага дома. Супрацоўнікамі аддзялення крымінальнага вышуку РАУС сумесна з работнікамі Наваполацкага ГАУС  злачынца была знойдзена. Ёй аказалася жыхарка Полацка. Каляска канфіскавана і вернута гаспадарам.
КАРТКА
Неўстаноўленая асоба ўкрала ў жыхара Шуміліна банкаўскую картку. У гэты ж дзень праз банкамат было знята 500 тысяч рублёў, а потым незаконны ўладальнік карткі набраў прадуктаў у мага-зінах на 315 тысяч рублёў.  Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Злачынца вышукваецца.
НЕЗАКОННЫЯ ПРАВЫ
Жыхара Шуміліна, якога летась пазбавілі вадзіцельскіх правоў у Ра-сійскай Федэрацыі, затрымалі на “Пежо” ў Езярышчы. Як высветлілася, мужчына не здаў свае правы ў ДАІ.  Больш таго, ехаў за рулём нецвярозы. Мужчыну пагражае штраф да васьмі базавых велічынь, а тэрмін пазбаўлення вадзіцельскіх правоў падоўжаны яшчэ на адзін год (замест трох гадоў стала чатыры).
ПАЛІВА
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на вуліцы Юбілейнай жыхара Шуміліна, які на аўтамабілі ГАЗ незаконна перавозіў у металічных ёмістасцях 1200 тон паліва. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 5 базавых велічынь. Таксама адміністрацыйны пратакол складзены на службовую асобу (штраф да 10 базавых велічынь), якая дапусціла вадзіцеля да незаконнай перавозкі.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *