Паважаныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне, ветэраны працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў!
Страхавы поліс сёння – гэта гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Рынак страхавых паслуг у нашай краіне ў апошнія гады імкліва развіваецца, удасканальваецца сістэма страхавання. Стала звычайнай з’явай страхаванне аўтамабільнага транспарту, маёмасці, бізнесу, прафесійнай рызыкі і працаздольнасці.
Увесь спектр страхавых паслуг жыхарам Шуміліншчыны аказваюць работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне.
Залогам вашай паспяховай работы з’яўляецца аб’яднаны, мэтанакіраваны калектыў, майстэрства і старанне кожнага работніка.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і ўпартасці вы ў поўнай меры пацвярджаеце рэпутацыю надзейнага партнёра.
Ад душы жадаем усім вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах, радасці і шчасця.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.