Классный час на высшем уровне. Представители районного руководства провели встречу со школьниками

Актуалии Образование Общество

Сустрэча з дзесяцікласнікамі
У СШ № 1  прайшла цікавая інфармацыйная гадзіна для дзесяцікласнікаў, якую арганізавала настаўніца школы Т. У. Рубіна.  На сустрэчу з вучнямі былі запрошаны старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава.
Прадстаўнікі райвыканкама расказалі старшакласнікам пра раён, пра яго дасягненні, аб прадпрыемствах, якія тут працуюць. Больш падрабязна спыніліся на рабоце райвыканкама і яго структурах, расказалі пра тыя прафесіі, у якіх сёння мае патрэбу наш раён, нацэлілі старшакласнікаў браць накіраванні на вучобу з тым, каб затым вярнуцца і працаваць на Шуміліншчыне.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *