3 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень інвалідаў. Сёлетні год у дадатак да ўсяго для гэтай арганізацыі юбілейны – ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” адзначае 25-годдзе з дня заснавання.
Многім жыхарам Шуміліншчыны арганізацыя, якая налічвае больш за 350 членаў, дапамагае жыць паўнацэнным жыццём. Шмат добрых спраў на яе рахунку.
Выклікае вялікую павагу мужнасць, з якой людзі з абмежаванымі магчымасцямі пера-адольваюць жыццёвыя цяжкасці, маюць пры гэтым актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаюць пасільны ўдзел у раённых масавых мерапрыемствах.
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць старшыняў раённай і пярвічных арганізацый “Беларускага таварыства інвалідаў”, актывістаў таварыства, валанцёраў са знамянальнай датай.
Прыміце словы шчырай падзякі за тое, што вы аб’ядноўваеце людзей і робіце іх моцнымі духам. Няхай поспех спадарожнічае ўсім пачынанням грамадскага аб’яднання. Здароўя, бадзёрасці, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і дастатку ўсім вам і вашым сем’ям.