Новое кафе открылось в Оболи

Новости Экономика

Торговый центр в г.п. Оболь

За кубкам кавы на мяккай канапе
Обаль даўно чакала новы кафетэрый. Па-першае, у самім пасёлку больш за дзве тысячы жыхароў, а па-другое, побач жа бойкая аўтадарога, да таго ж вялікая колькасць людзей, у тым ліку і з-за мяжы, прыязджае на Обальскі керамічны завод за цэглай,  на ВУ “Полацкгаз”   за торфам.
І вось апошнія штрыхі рамонту кафэ зроблены. А адкрыццё  прымеркавалі да восеньскага кірмашу, які адбыўся ў Обалі  26 кастрычніка.
Цяпер былую кулінарыю не пазнаць. Тут прыгожая барная стойка, сучасныя арыгінальныя канапы і столікі, прасторныя халадзільнікі і вітрыны. У райспажыўтаварыстве нам не выдалі сакрэт, у колькі абышоўся рамонт. Думаем, нямала. Тым больш, што сюды завезлі і вялікі тэлевізар “Самсунг”. “Усё для нашых кліентаў, – кажа начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Л. Я. Ганчарова, – за столікамі могуць змясціцца больш за дваццаць чалавек. Тут можна паабедаць (прапаноўваем розныя гарачыя стравы) ці выпіць кавы з піражкамі і булачкамі, якія ў обальскіх кулінараў атрымліваюцца вельмі смачныя”.
За гаспадыню ў  обальскім кафетэрыі –   Вольга Каранік. “Думаю, кафетэрый будзе карыстацца попытам, – кажа Вольга. – І не толькі сярод прыезджых. Тут прыгожа і ўтульна, прыемна пасядзець з сябрамі, абмеркаваць нейкія пытанні”.
Ну, а на другім паверсе обальскага кафэ па-ранейшаму будуць праводзіць розныя карпаратыўныя вечары, вяселлі і іншыя сямейныя святы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *