Детский лагерь в Амбросовичах Шумилинского района – лучший в Беларуси

Актуалии Новости

Тут жывуць прыгажосць і парадак
Глядзіш на гэты фотаздымак і не верыш, што такая прыгажосць можа быць не дзесьці там, у чужых заморскіх мясцінах, а зусім побач. У даным выпадку – у дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Дружба”, што ў Амбросавічах. Фантазія, магчымасці і, канешне ж, вялікае жаданне могуць ствараць такую прыгажосць. У работнікаў РВУ “Шумілінарайгаз” усяго гэтага хапае. Таму невыпадкова, што другі год запар ДАЦ “Дружба” займае самае высокае месца ў галіновым рэспубліканскім конкурсе ў намінацыі “Лепшае добраўпарадкаванне аздараўленчага лагера “Мой лагер – мой маленькі дом”.
“Чым здзіўлялі сёлета арганізатараў конкурсу?” – пытаю ў дырэктара ўстановы Святланы Вязіцкай.
“Па-першае, пастаянным узорным парадкам, – адказвае Святлана Аляксееўна. – Па-другое, мы не спачываем, як кажуць, на лаўрах, а кожны сезон выдумляем нешта новае, удасканальваем ранейшае. Так, у гэтым годзе дадалося некалькі новых архітэктурных форм, якія ўпрыгожылі тэрыторыю цэнтра, па-новаму заззяла кветкавае афармленне лагера. А яшчэ мы многа зрабілі па добраўпарадкаванні ўнутраных памяшканняў: з’явілася і новая мэбля, і новая абедзенная зона, і новыя шторы, і ЖК-тэлевізар, і наогул зроблены немалы рамонт медблоку і іншых памяшканняў. Акрамя гэтага, наш мастак прыгожа і стыльна размаляваў сцены галоўнага корпуса.”
Вось гэтыя арыгінальныя, сучасныя ідэі і работу, мэтанакіраваную і паслядоўную, а дакладней, вынікі гэтай работы і ацаніла журы рэспубліканскага конкурсу.
У сераду дырэктар ДАЦ “Дружба” С. А. Вязіцкая едзіла ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, дзе адбылося галоўнае ўшаноўванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу газавай гаспадаркі. Шумілінскія газавікі традыцыйна на вышыні. Так трымаць!
Алена КАРПУШЭНКА.
Р. S. Ведаем, што многія не маюць магчымасць наведаць “Дружбу” і на свае вочы пабачыць прыгажосць, таму ў бліжэйшых нумарах газеты мы мяркуем даць некалькі фотаздымкаў. Можа, для кагосьці гэта стане штуршком для творчасці і ўвасаблення ідэй на асабістых падворках.
Надрукавана ў № 82 ад 18.10.2013 г.



2 комментария по теме “Детский лагерь в Амбросовичах Шумилинского района – лучший в Беларуси

  1. Не пра падворк1 надо говорить. А про то што бы наши дети отдыхали летом в таком лагере. а то путевок для района нет

  2. Малайцы газавікі! Ёсць чым ганарыцца, хоць і напрацуююца там — затое ўсё па-гаспадарску і надзвычай прыгожа, годна. А папярэдняму каментатару запярэчу, што «Дружба» не гумавая, усё ж-такі гэта ведамасны аздараўленчы цэнтр.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *