В райиспокоме создана общественная приёмная и введён единый телефон для справок

Актуалии Общество Официально Президент

Даведачны  нумар – 142
У Шумілінскім раёне ўведзены адзіны тэлефонны нумар 142, якім аснашчаны сектар прававога забеспячэння і па рабоце са зваротамі грамадзян па заяўленчаму прынцыпу “адно акно” ўпраўлення спраў райвыканкама. Набраўшы нумар 142, можна будзе атрымаць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўных органаў Шумілінскага раёна, часе прыёму грамадзян, тэлефонах “гарачай лініі” і іншых пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур. Даведка 142 бясплатная для ўсіх абанентаў тэлефоннай сеткі “Белтэлекам”.
Грамадская прыёмная
Распараджэннем старшыні райвыканкама ад 30.09.2010 г. № 234 “Аб стварэнні грамадскай прыёмнай” пры Шумілінскім раённым выканаўчым камітэце створана грамадская прыёмная, дзе можна атрымаць бясплатную кансультацыю па цікавячых пытаннях.
Грамадская прыёмная будзе працаваць кожны аўторак і чацвер з 10.00 да 13.00 гадзін у каб. № 115а па адрасе: г.п. Шуміліна, вул. Кароткіна 10 (будынак райвыканкама). У рабоце грамадскай прыёмнай прымуць удзел работнікі райвыканкама, арганізацый раёна, пракуратуры, суда, натарыяльнай канторы і юрыдычнай кансультацыі згодна з зацверджаным графікам.
Дадатковую інфармацыю аб рабоце грамадскай прыёмнай можна атрымаць па тэлефонах: 142, 4-23-65, 4-15-05.
Графік прыёму грамадзян у грамадскай прыёмнай
пры райвыканкаме на кастрычнік

26 кастрычніка, аўторак з 10.00 да 13.00 гадзін.
Тупікава Алена Аляксандраўна, загадчыца сектара прававога забеспячэння і па рабоце са зваротамі грамадзян па заяўленчаму прынцыпу “адно акно” упраўлення спраў райвыканкама.
28 кастрычніка, чацвер, з 10.00 да 13.00 гадзін.
Шчамялёў Валерый Аляксандравіч, галоўны юрысконсульт інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *