А кто отец? Устанавливаем отцовство.

Вопрос-Ответ Официально

А  бацька  хто?
Падставай для рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства з’яўляецца сумесная заява бацькоў дзіцяці ці рашэнне суда аб устанаўленні бацькоўства. Заява падаецца ў пісьмовай форме адным ці абодвума бацькамі, апекуном, папячыцелем, самім дзіцяці па дасягненні ім паўналецця.
Калі для рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў адзін з іх па ўважлівай прычыне не можа асабіста з’явіцца ў орган загсу, яго подпіс на заяве аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства павінна быць засведчаны натарыусам.
Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў робіцца як адначасова з рэгістрацыяй нараджэння дзіцяці, так і пасля яе.
Будучыя бацькі могуць падаць сумесную заяву аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства ў адносінах да дзіцяці, якое яшчэ не нарадзілася. Пры наяўнасці такой заявы рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства робіцца адначасова з рэгістрацыяй нараджэння дзіцяці.
Пры рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў прозвішча дзіцяці прысвойваецца па ўзгадненні бацькоў, а пры адсутнасці пагаднення – па ўказанні органа апекі і папячыцельства.
Для рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства падаюцца дакументы:
– сумесная заява бацькоў аб устанаўленні бацькоўства (заява аб рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства на падставе рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства);
– пашпарты ці іншыя дакументы, што сведчаць асобу бацькоў;
– пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – у выпадку, калі рэгістрацыя нараджэння дзіцяці была зроблена раней;
– пісьмовая згода паўналетняй асобы, у адносінах да якой робіцца рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства, – у выпадку рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства ў адносінах асобы, якая дасягнула паўналецця;
– копія рашэння суда аб устанаўленні бацькоўства – у выпадку рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па рашэнні суда.
Тэрмін разгляду заявы – 2 дні з дня падачы заявы, пры адначасовай урачыстай рэгістрацыі нараджэння і рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства, устанаўлення бацькоўства і заключэнні шлюбу – у дзень рэгістрацыі заключэння шлюбу, пры падачы сумеснай заявы да нараджэння дзіцяці – у дзень рэгістрацыі нараджэння дзіцяці, а ў выпадку запыту звестак і (ці) дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц.
Працэдура ажыццяўляецца бясплатна.
І. КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загсу райвыканкама.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *