Як праверыць якасць вады?
“Многа гадоў карыстаемся вадой з калодзежа, што вырыты на падворку, але ніводнага разу не правяралі яе якасць. Раскажыце праз раённую газету, як гэта зрабіць”, – з такой просьбай звярнулася ў рэдакцыю раённай газеты адна з жыхарак райцэнтра.
Пытанне мы адрасавалі спецыялістам Шумілінскага РЦГЭ, дзе робяць такі аналіз, прычым, бясплатна. Але ж спецыялісты заўсёды рэкамендуюць за посудам для вады прыйсці менавіта ў санстанцыю. “У нас посуд стэрыльны, і аналіз атрымліваецца дакладным, – кажа фельчар-лабарант бактэрыялагічнай лабараторыі РЦГЭ В. Ю. Ананьева. – Хочацца яшчэ ўдакладніць, што ваду трэба прынесці ў дзень забору. І гадзіны праз тры-чатыры нашы спецыялісты ўжо гатовы будуць расказаць гаспадару пра якасць калодзежнай вады. Хочацца ўдакладніць: мы робім толькі мікрабіялагічны аналіз. Наконт хімічнага аналізу вады трэба звяртацца ў Віцебскую гарадскую санстанцыю па адрасе: г. Віцебск, вул. Жасткова, 25”.