Жильё для специалистов

Общество Экономика

Чарга ёсць, а гідратэхніка няма…
Прадпрыемства меліярацыйных сістэм раёна ў свой час актыўна ўзводзіла жыллё для сваіх работнікаў. Гэта акалічнасць нямала паспрыяла тады прытоку прафесіяналаў у гэтую  галіну АПК.
Час мяняўся, той-сёй з меліяратараў жыллё прыватызаваў, шматпавярховае было перададзена на абслугоўванне ва УП ЖКГ. Тым не менш, на балансе ў ПМС сёння каля 20-ці аднакватэрных дамоў сядзібнага тыпу, два інтэрнаты. Жыццё, тым не менш, вымусіла  дырэктара прадпрыемства В. Л. Філіпава  ўзяць льготны крэдыт і разгарнуць будаўніцтва новага жылля. Такога размаху, як у 80-ыя гады, вядома, яшчэ няма. Узяліся для пачатку ўзводзіць адзін дом у аграгарадку Светласельскі (на здымку). Як сказаў намеснік дырэктара ПМС па будаўніцтву А. М. Сямёнаў, дом будуецца для інжынера-гідратэхніка (якраз з ім і дэфіцыт).
— Пакуль што не знайшлі, хаця давалі аб’явы, абяцалі жыллё, —зазначае В. Л. Філіпаў. — А дом да канца года здадзім…
Да канца кастрычніка будаўнічая брыгада ПМС павінна закончыць атынкоўку сцен, фарбаванне, аклейку шпалерамі, умяшчальны — на два адсекі — хлеў, а затым  падключаць газ, электраэнергію, вода-правод, давядуць да парадку дарогу.
— Асвоена ўжо больш за 100 мільёнаў, — расказвае А. М. Сямёнаў. — Згодна з праектам, дом ”цягне” на 167 мільёнаў, не лічачы, вядома, інжынерных сетак, якія павядуць галіновыя спецыялісты…
На наступны год будзе крэдытавацца яшчэ адзін асабняк для меліяратараў — бліжэй да вёскі Баёўка. Можна асвойваць і больш салідныя сродкі, будаваць за год і два дамы, калі ўдасца сабраць талковую будаўнічую брыгаду. На добры розум, хапіла б і дзевяці чалавек, але каб майстравых, спецыялістаў-сумежнікаў. Такіх, як, напрыклад, брыгадзір Фёдар Леанідавіч Хахлоў і муляр Генадзь Пятровіч Сярноў (яны ўдвух хутка выклалі сцены з блокаў), як атынкоўшчык Аляксандр Іванавіч Бязручанка.
Чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў у ПМС 17 чалавек. Яна з цягам узвядзення жылля будзе “таяць”, але галоўнае, каб новыя газіфікаваныя дамы прываблівалі спецыялістаў высокага класа, таго ж інжынера-гідратэхніка, якога з нецярпеннем чакаюць у Шуміліне.
Мікалай МАРОЗ.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *