22 верасня — “Дзень без аўтамабіля”

Актуалии Общество Экология

На  работу – пешшу  ці  на  веласіпедзе
22 верасня ў Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, праводзіцца акцыя “Дзень без аўтамабіля”. Арганізатары – Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.
Не застанецца ў баку ад гэтай акцыі і наш гарадскі пасёлак. «Мера-прыемства накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем забруджвання паветра,  – кажа начальнік раённай інспекцыі  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Г. М. Кісялевіч. –  У нашай рэспубліцы за дзень аўтамабільны транспарт выкідвае больш за тры тысячы тон забруджваючых рэчываў. Гэта каля 55 чыгуначных вагонаў».
«Паважаныя жыхары раёна! Мы заклікаем усіх вас далучыцца да акцыі і ў гэты дзень пакінуць уласныя аўтамабілі дома, прайсціся да работы пешшу, даехаць на веласіпедзе або дабрацца туды на грамадскім транспарце (калі, напрыклад, ваша работа ў Віцебску)», – дадае галоўны ўрач ДУ “Шумілінскі РЦГЭ” С. А. Конышаў.
Па падліках начальніка ДАІ РАУС М. У. Гаралевіча, ва ўладанні ў жыхароў нашага раёна  больш за пяць тысяч адзінак транспарту.  І калі хоць  на адзін дзень гэтыя аўтамабілі застануцца ў гаражах,  атмасфера  будзе чысцейшай. А ўявіце, колькі выхлапных газаў выкідваецца ў Мінску, у іншых гарадах?
“Дзеля прафілактыкі аварый  акцыя “Дзень без аўтамабіля” таксама надзвычай карысная, – кажа М. У. Гаралевіч. – Большасць ДТЗ адбываюцца з удзелам прыватных аўтамабіляў”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2013 г.



1 комментарий по теме “22 верасня — “Дзень без аўтамабіля”

  1. На веласіпед? А хто зрабіў веладарожкі? Нейкі вірус на тратуары. Што, менш стала аварый з удзелам пешаходаў?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *