Атрымаўшы зарплату «ў канвертах», вы пазбаўляеце сябе дастойнай пенсіі
Вось ужо шмат гадоў з нашага ўжытку не сыходзіць словазлучэнне “зарплата ў канверце». Атрыманне «шэрай» заработнай платы – гэта перш за ўсё удар па пенсійных накапленнях грамадзян, а адсутнасць працоўнага дагавора і зусім пазбаўляе работніка пенсійнага стажу.
Бо налічэнне страхавых узносаў на абавязковае пенсійнае сацыяльнае страхаванне робіцца работадаўцам толькі зыходзячы з афіцыйнай заработнай платы, якая складае памер мінімальнай згодна з устаноўленай заканадаўствам.
Яшчэ горш, калі заработная плата цалкам выплачваецца «ў канверце» і страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не выплачваюцца наогул. У гэтым выпадку пры афармленні пенсіі ў работнікаў узнікаюць яшчэ большыя праблемы. Па-першае, не будуць улічаны ў стаж работы тыя перыяды працоўнай дзейнасці, на працягу якіх не ажыццяўлялася выплата страхавых узносаў . Па-другое, пры вылічэнні памеру пенсіі будуць улічаны толькі тыя сумы заробку, з якіх выплачаны страхавыя ўзносы. І тэарэтычна ў работніка застанецца толькі права ў судовым парадку спагнаць урон з нядобрасумленнага работадаўцы.
Інфармацыя аб удзеле грамадзян у сацыяльным страхаванні утрымліваецца ў індывідуальных асабовых рахунках, у створаным са студзеня 2003 года адзіным банку дадзеных. Дадзеныя звесткі аб заработнай плаце кожнага грамадзяніна, які працуе ў рэспубліцы, носяць інфармацыйны характар і выкарыстоўваюцца толькі для мэт дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. З 1 студзеня 2003 пенсія назначаецца з заробку па дадзеных персаніфікаванага ўліку, якія знаходзяцца на індывідуальных асабовых рахунках застрахаваных асоб. Гэта значыць, што даведкі аб памеры заробку з арганізацый, дзе даводзілася працаваць, пасля указанай даты не патрабуюцца.
Маладыя людзі, лічачы, што да пенсіі ім далёка, лёгка згаджаюцца на незаконнае атрыманне зарплаты, не задумваюцца, што пазбаўляюць сябе дастойнай пенсіі ў будучым, атрымання ў поўным аб’ёме сацыяльных выплат у выпадку ўзнікнення праблем са здароўем. Работнік не атрымае аплату бальнічнага ліста па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, альбо атрымае з разліку афіцыйнай фактычнай заработнай платы. Таксама будзе заніжана налічэнне сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску і канчатковага разліку пры звальненні.
Атрыманне заработнай платы «ў канвертах» нясе негатыўныя наступствы для работнiкаў пры страхавых выплатах па абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў.
Прыбытак, атрыманы ад заробку «ў канверце», нельга выкарыстоўваць у якасці легальнай крыніцы грашовых сродкаў пры ажыццяўленні буйных здзелак, бо ў выпадку перавышэння выдаткаў над даходамі з сумы перавышэння з фізічнай асобы будзе утрыманы падаходны падатак.
Атрыманне «ценявой зарплаты» пазбаўляе магчымасці ўзяць у банку неабходную суму крэдыту, разлічваемую, зыходзячы з афіцыйнага памеру заработнай платы.
Будучыня кожнага работніка – у яго ўласных руках, і яму вырашаць : атрымліваць афіцыйную зарплату з утрыманнем падатку з фізічнай асобы і узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ці згаджацца з прапанаваным работадаўцам умовай атрымання зарплаты “ў канверце” і заставацца сацыяльна неабароненым .
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2013 г.
Смешно просто говорить про эту статью. У нас половина Шумилинцев работает в России получают зарплату в конверте. За то время что они работают они могут и позволить заработать себе и купить за наличные новый дом и скопить деньжат на безбедную старость и хороший отдых. А те кто работают у нас официально все сидят на кредитах вечно в долгах а выйдя на пенсию получают каждый месяц весьма маленькую сумму которой только и хватает на покушать. А учитывая что смертность у нас только увеличиваеться очень велика вероятность того что дожив до пенсии уже будет и пора помирать.
Плохо что наше государство вынуждает получать зарплату в конвертах и прав металлург с нашей пенсии мы не можем позволить купить лекарство,я не говорю об остальном. А без лекарств пенсионерам прямая дорожка на тот свет.