На животноводческом комплексе в ОАО «АгорБоровинка» строится вторая очередь

Актуалии Экономика

Другая чарга комплексу
Сёння на жывёлагадоўчым комплексе ААТ “АграБаравінка” стаіць больш за семсот галоў дойнага статка. І надоі ў параўнанні з фермамі іншых гаспадарак лепшыя – 11 кілаграмаў на карову. Гаспадарцы эканамічна выгадней мець адну буйную ферму з сучасным абсталяваннем, чым некалькі маленькіх, раскіданых у розных вёсках. Таму ў Башнях распачата будаўніцтва другой чаргі комплексу.
У час нашага прыезду тут працавала брыгада ПМК-70.  “Нас усяго восем чалавек, – патлумачыў прараб прадпрыемства В. А. Новікаў, – бетаніруем падлогу, робім сіласную траншэю. Праблема ў тым, што не закуплены ўсе неабходныя матэрыялы для будаўніцтва. Таму з нашага прадпрыемства на гэты аб’ект і не даюць больш работнікаў – ім проста тут няма чаго рабіць”.
За каментарыем па гэтай праблеме мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама А. П. Быкава. “На будаўніцтва другой чаргі жывёлагадоўчага комплексу “АграБаравінкі” выдзелена 15 мільярдаў рублёў, – паведаміў рэдакцыі Алег Пятровіч, – гэта крэдыты “Белаграпрамбанка” за кошт сродкаў “Беларусбанка”. Пакуль прафінансавана 2,07 мільярда. За гэтыя грошы змаглі аплаціць металаканструкцыі кароўніка і выканаць шэраг дробных работ. Калі вырашацца пытанні па далейшым фінансаванні, на аб’екце змогуць працаваць кожны дзень да сарака будаўнікоў”.
Работы на будаўніцтве другой чаргі комплексу шмат. Тут трэба ўзвесці два цялятнікі, памяшканне для маладняку, пабудаваць навес для загрузкі канцэнтратаў, устанавіць ёмістасць для захоўвання гною. “У гэтым годзе рэальна забетаніраваць падлогу ў кароўніку і накрыць дах. Астатнія работы, па ўсім відаць, будуць перанесены на наступны год”, – кажа В. А. Новікаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *