10 верасня – Сусветны дзень папярэджвання суіцыдаў

Здоровье Общество

Не трэба саромецца, трэба званіць
Штогод у свеце здзяйсняецца каля 1 мільёна самагубстваў і прыкладна ў 10 разоў больш суіцыдальных спроб. Самагубства як прычына смерці займае другое месца пасля ДТЗ ва ўзроставым дыяпазоне 15-35 гадоў.
У Шумілінскім раёне ў 2010 годзе здарылася 16 самагубстваў, у 2012 г. – 10, за 8 месяцаў 2013 г. – 6.
У большасці выпадкаў прычынай суіцыдаў становяцца алкагалізм, наркаманія, дэпрэсія.
Суіцыдальны акт звычайна здзяйсняецца ў стане “звужанага” ўсведамлення, калі дамінуе афект, адчуванне тупіка або адсутнічае здольнасць да пошуку іншага выйсця з сітуацыі.
Узровень суіцыдаў у мужчын у 3-6 разоў вышэй, чым у жанчын. Частата суіцыдальных спроб, наадварот, вышэй прыкладна ў 1,5 раза сярод жанчын. Узровень суіцыдаў у насельніцтва павялічваецца з узростам і дасягае максімуму пасля 45-50 гадоў. Максімум суіцыдальных спроб прыходзіцца на малады ўзрост – 20-29 год.
На жаль, большасць з тых, хто па-мірае ад сваіх рук, не звяртаюцца пры жыцці за дапамогай да псіхолага, псіхіятра або псіхатэрапеўта. Гэта звязана з радам прычын. Па-першае, той стан, які спецыялісты лічаць псіхічным расстройваннем, часта не ўспрымаецца ў грамадстве як хвароба, а прызнаецца як варыянт нормы, або як праяўленне “слабасці характару”. Па-другое, чалавеку перашкаджае сорам, страх прадузятых адносінаў родных, сяброў і калег. Залежнасць ад алкаголю  часта ўтойваецца або апраўдваецца. Псіхічныя расстройствы асобы часта ўспрымаюцца як “дрэнны характар” або “нявыхаванасць”.
Папярэджванне самагубства ўяўляе сабой комплексную задачу, рашэнне якой магчыма пры ўзаемадзеянні розных структур грамадства (дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, аховы правапарадку, аховы здароўя, рэлігійных і іншых арганізацый).
Т. ІВАНОВА, урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *