Криминал. Происшествия

Происшествия

Ноўтбук
22-23 жніўня (дакладная дата і час не ўстаноўлены) з універмага прапаў ноўтбук. Ён знаходзіўся за шкляной вітрынай, якая, па ўсяму відаць, была замкнута ненадзейна. Злодзеі адціснулі замок і, карыстаючыся тым, што прадаўцоў у гандлёвай зале не было, прыхапілі ноўтбук, які каштуе больш за пяць мільёнаў рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да жыхароў раёна: калі каму-небудзь вядомы факты пра дадзены крадзеж, просьба патэлефанаваць па нумарах 102 або 4-10-06.
* * *
З месяц таму ў жыхара Язвіна ўкралі ноўтбук. У сувязі з гэтым была ўзбуджана крымінальная справа. Нядаўна асоба злодзея была ўстаноўлена – у чужым доме пабываў раней судзімы жыхар Расійскай Федэрацыі. Мужчына затрыманы супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС  г. Віцебска.
Траўма
У раённую бальніцу быў дастаўлены падлетак з чэрапна-мазгавымі траўмамі. Як высветлілася, хлопец гуляў каля закінутай фермы, што непадалёк ад вёскі Макракі. Падлетку ўздумалася забрацца на дах і там пабегаць. Але дах старога будынка быў ненадзейны, шыфер трэснуў і хлопец паляцеў ўніз…
Пажар у Бываліне
27 жніўня, а восьмай гадзіне раніцы, у райаддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі аб пажары ў вёсцы Бываліна. Гарэў дачны дом. Гаспадар-пенсіянер, які  самастойна спрабаваў затушыць пажар, атрымаў апёкі 1-2 ступені (12-15% цела) і быў дастаўлены ў райбальніцу.
У выніку пажару дача і маёмасць пацярпелага знішчаны. Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыбораў.
П’яны за рулём
Жыхар Віцебска ехаў на аўтамабілі ГАЗ з абласнога цэнтра ў Полацк. У Шуміліне вадзіцеля спынілі супрацоўнікі ДАІ. Як высветлілася, вадзіцель за рулём быў нецвярозы. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф да 3,5 мільёна рублёў і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на тры гады.
Задні ход
У Шуміліне на вуліцы Ленінскай адбылося ДТЗ. Жыхар Віцебска, які ехаў заднім ходам на аўтамабілі МАЗ, наехаў на агароджу і пашкодзіў некалькі пралётаў. Вадзіцелю пагражае штраф да 25 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на два гады.
На мове лічбаў
У гэтым годзе супрацоўнікамі Шумілінскай дзяржаўтаінспекцыі выяўлена 2851 парушэнне Правілаў дарожнага руху – на 133 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Хуткасны рэжым парушылі 1135 вадзіцеляў. 46 чалавек пазбаўлены вадзіцельскіх правоў за тое, што селі за руль нецвярозымі. 136 парушэнняў Правілаў дарожнага руху здзейснілі пешаходы.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



1 комментарий по теме “Криминал. Происшествия

  1. Вопрос? А почему в торговом зале не было продавцов? Не стиль ли работы магазинов райпо? Придите в универсам в обеденное время, как закон работает одна касса.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *