В магазинах «Хозторга» в Шумилино и Оболи широкий выбор мебели и других товаров

Новости Экономика

На правах рекламы
Асартымент. зручнасць. даступнасць
У магазінах прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Гаспадарчы гандаль” – у Шуміліне “Усё для дома” (першы паверх універмага, т. 4-18-01), “Мэбля” (т. 4-17-84), “Будаўнічыя матэрыялы” (т. 4-19-97) і ў Обалі “Мэбля” (т. 3-64-98) – пакупнік сёння знойдзе багаты асартымент мэблі, бытавой тэхнікі, розных гаспадарчых тавараў. Кіраўніцтва прадпрыемства імкнецца задаволіць усе інтарэсы пакупніка.
Пра крэдыты і скідкі
Зразумела, што не кожны можа адразу купіць дарагі тавар. А так хочацца! “Гаспадарчы гандаль” ідзе насустрач жаданням пакупніка і прапаноўвае набыць тавар у крэдыт, прычым, на самых выгадных умовах.
Так, тавар коштам 1,5 – 3 мільёны рублёў можна ўзяць у растэрміноўку на тры месяцы без працэнтаў і без першапачатковай платы;
тавар коштам 3-6 мільёнаў рублёў – без першапачатковай платы ў крэдыт да шасці месяцаў, першыя тры месяцы крэдыту – без працэнтаў, далей – 2,71%;
тавар звыш 6 мільёнаў — без першапачатковай платы ў крэдыт да дванаццаці месяцаў, першыя тры месяцы крэдыту – без працэнтаў, далей – 2,71%.
Калі вы пайшчык спажыўтаварыства, то атрымаеце тавар без падатку на дабаўленую вартасць, фактычна атрымаеце скідку ў 20%.
Магазін “Мэбля” (Шуміліна)
У магазіне – багаты выбар мэблі айчынных вытворцаў. Сваю мэблю пастаўляюць “Калінкавіцкі мэблевы камбінат”, “Пінскдрэў”, “Лідская мэблевая фабрыка”,  “Мэблясэрвіс” (Баранавічы), “Інтэрлінія” (Брэст), “Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат”, “Жлобінсэрвіс”, “Кідмаш” (Гродна), “Косаўскае мэблевае аб’яднанне”, “Юрт” (Віцебск), “Галант”, “Паставымэбля”, “Бабруйскмэбля”, “Барысаўдрэў” і інш. Пакупнік можа заказаць тавар і па каталогах, і ўжо праз тыдзень атрымаць яго.
Хіты продажу ў магазіне “Мэбля”
Найбольшым попытам у магазіне карыстаюцца:
корпусная мэбля “Арфей-5” (“Калінкавіцкі мэблевы камбінат”), кошт – 9 811 950 рублёў;
камода “Венера” (“Калінкавіцкі мэблевы камбінат”), кошт – 3 290 850 рублёў;
набор мэблі для спальні “Адэль” (“Пінскдрэў”), кошт – 9 665 450 рублёў;
тахта “Сантана” (“Пінскдрэў”), кошт – 4 722 150 рублёў;
набор для кухні “Валерыя” (“Інтэр-лінія”), сярэдні кошт  – 3 985 630 рублёў;
набор для кухні “Хрысціна” (“Кідмаш”), кошт – 6 050 150;
набор для прыхожай “Эльба” (“Пінскдрэў”), кошт – 2 280 800 рублёў;
набор мяккай мэблі “Сімон” (“Бабруйскмэбля”), кошт – 15 433 850 рублёў;
дапаўняюць спіс лідараў продажаў тэлевізары, газавыя пліты, халадзільнікі і пральныя машыны.
Навінка сезона
Магазін “Мэбля” прапануе сваім пакупнікам новы тавар – арэлі садовыя (Магілёў) коштам 2 143 350 рублёў. За апошні месяц прадалі восем штук.
УНП 391250286
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *