Святлана Бараноўская – віцэ-чэмпіёнка свету
У французскай сталіцы, у горадзе Парыж, прайшоў чэмпіянат свету па вавінам в’ет во дао. У спаборніцтвах бралі ўдзел спартсмены з 30 краін свету. Выдатна на чэмпіянаце выступіла наша зямлячка Святлана Бараноўская. Яна заваявала сярэбраны медаль у баях у вагавой катэгорыі 65 кг. Таксама ў Святланы бронзавы медаль у парным комплексе са зброяй у катэгорыі “тэхніка”.
Калектыў рэдакцыі раённай газеты шчыра віншуе Святлану Бараноўскую з высокім спартыўным дасягненнем і жадае новых яркіх перамог на спартыўным алімпе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №56 ад 19.07.2013 г.