ФК «Шумилино» порадовал болельщиков

Новости Спорт, туризм

Футбол
Балельшчыкі і каманда разам!

У чацвер прайшоў перанесены матч апошняга тура чэмпіянату вобласці па футболе. Нашы футбалісты адправіліся ў  Гарадок да мясцовай  каманды “Прамень”.
Падтрымаць каманду ў Гарадок з Шуміліна паехалі каля 50-ці балельшчыкаў, “узброеных” сінімі сцягамі, гукаўзмацняльнікамі і фаерамі. Яны  стварылі на гарадоцкім стадыёне такую адмысловую атмасферу, што футбалісты ФК “Шуміліна” проста не мелі маральнага права не аддзячыць сваіх прыхільнікаў добрай гульнёй.
Матч пачаўся пад апладысменты і гучныя воклічы “Шу-мі-лі-на”.  Нашы футбалісты з першых хвілін захапілі ініцыятыву на полі. І на 8-ай хвіліне вызначыўся Станіслаў Прасветаў. Далей матч праходзіў у вострай барацьбе, больш шансаў забіць гол мелі нашы землякі. Канцоўка першага тайма  вызначалася жорсткасцю гарадоцкіх футбалістаў.
Другі тайм можна назваць валідольным. Хаця яго пачатак выдаўся лепш не прыдумаеш – Алег Шульжынскі павялічвае лік.  Але затым “Прамень” выдаў хвілін дзесяць яркай гульні – і вынік становіцца 2:2. Гарадоцкія футбалісты, злавіўшы кураж, працягвалі атакаваць. Момант за момантам ля нашых варот. І дзякуй нашым футбалістам, што яны не зламаліся і змаглі выстаяць. Не толькі выстаяць, а і зноў наладзіць гульню. На гэта “Прамень” адказаў фаламі і грубасцю, за што і атрымаў чырвоную картку гарадоцкі футбаліст. У гэтым матчы ніхто не хацеў саступаць. Вось ў такой барацьбе і прагучаў фінальны свісток, які  зафіксаваў нічыю (2:2) паміж камандамі “Прамень” (Гарадок) і ФК “Шуміліна”.
Пасля матча капітан каманды Аляксандр Янкевіч зазначыў: “Хачу сказаць “дзякуй” нашым балельшчыкам за такую феерычную падтрымку і веру ў каманду. Вы не ўяўляеце, як нам было прыемна і адказна сёння гуляць. У гэтай нічыёй ёсць і  вялікая заслуга балельшчыкаў”.
Нічыйны вынік з Гарадком дазволіў нашым футбалістам вярнуцца на другі радок у выніковай табліцы. Такім чынам, ФК “Шуміліна” за першы круг набраў 10 ачкоў (3 перамогі, 1 нічыя). Чакаем годнага працягу і ў другім кругу.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 57 ад 23 ліпеня 2013 г.



4 комментария по теме “ФК «Шумилино» порадовал болельщиков

  1. Супер статья….Алесь превзошел самого себя!!!!!!Как будто вновь оказался на стадионе!!!!Болельщики супер!!!!!!!!

  2. После первого круга, после того что показывают наши футболисты на поле каждый уважающий себя шумилинец просто обязан придти на стадион и поддержать НАШИХ. Вместе мы сила!!!

  3. Вот это удача! Тем более, что в Городке больше людских резервов для спорта — 13 тыс. населения, а в Шумилино всего — 7 тыс.
    Вперёд ФК Шумилино!

  4. Вперед Шумилино Вперед!!!!!!!!!!Это было супер!!!54 человека на выезде!!!!!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *