В хозяйствах Шумилинского района набирает обороты уборочная кампания

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Убіраем азімы рапс
На мінулым тыдні  раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу, усяго трэба ўбраць 1577 гектараў.
“На раніцу 15 ліпеня ўбрана 383 гектары або 24% да патрэбнага, – кажа начальнік аддзела інтэнсіфікацыі і вытворчасці райсельгасхарчу  Р. Ф. Прасветаў. – Сярэдняя ўраджайнасць – 16 цэнтнераў з гектара, крыху вышэй сярэднераённай (да 18 цэнтнераў з гектара) – у “Прыазёрным міры” і “Шумілінскім райаграсэрвісе”. За дзень адзін камбайнер паспявае справіцца з 10-12 гектарамі”.
Першымі да ўборкі азімага рапсу ў гэтым годзе  прыступілі ў “Шумілінскім райаграсэрвісе”. З  230 гектараў убралі 160, гэта 70% ад запланаванага. На ўборцы рапсу працуюць чатыры камбайны. Як сцвярджаюць спецыялісты райсельгасхарчу, работа тут арганізавана добра – на гэтым тыдні ўборка рапсу  фінішуе.
На мінулым тыдні рапс таксама ўбіралі ў “Прыазёрным міры” і “Ляжнях” (тут увабраліся ў палову”), у “Прыдзвінскім”  убралі 14% да патрэбнага. А вось у “Сіроцінскім” да ўборкі прыступілі толькі  ў нядзелю – за  адзін дзень 14 ліпеня паспелі ўбраць толькі дзевяць гектараў.
У астатніх гаспадарках да ўборкі рапсу яшчэ не прыступалі. Асноўная прычына, якую называюць кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў – недастатковая спеласць  рапсу. А прычына гэтаму – вясной спазніліся з сяўбой. Пры гэтым засталіся ў пройгрышы ва ўсіх сэнсах. У той час, калі “Шумілінскі райаграсэрвіс” здаў на маслаэкстракцыйны завод у Віцебск  119 тон рапсу, “Прыазёрны мір” – 40 тон, у “АграБаравінцы”  яшчэ не заробілі на рапсе ні капейкі. А заробкі абяцаюць быць важкімі:  адна тона  харчовага рапсу каштуе 3,5 мільёна рублёў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №55 ад 16.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *