Пачалася вакцынацыя свіней
У сувязі з трывожнай абстаноўкай, якая склалася ў рэспубліцы па афрыканскай чуме свіней, у раёне праводзіцца шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. У прыватнасці, спецыялістамі райветстанцыі праводзіцца вакцынацыя супраць класічнай чумы свіней на ўсіх прыватных падворках, якія знаходзяцца ў радыусе дзесяці кіламетраў ад свінагадоўчага комплексу ў Добрыне. У гэты спіс трапляюць вёскі Сіроціна, Добрына, Лоўша і Мікіціха. Просьба да вясковых гаспадароў не адмаўляцца ад вакцынацыі свіней на ўласных падворках.
Наогул, сітуацыя ў раёне па афрыканскай чуме свіней. знаходзіцца пад кантролем. Работнікі райветстанцыі робяць усё магчымае, каб інфекцыя не трапіла ў наш раён. Таму гаспадарам не варта панікаваць і масава рэзаць свіней. Іх вырошчванне ніхто не забараняе (выключэнне складаюць тыя работнікі, хто працуе на свінагадоўчым комплексе). Аднак трэба захоўваць шэраг прафілактычных мераў: выключыць выгульнае ўтрыманне, купляць толькі сертыфікаваныя камбікармы.
Калі ж на чыімсьці падворку захварэлі свінні, неадкладна званіце ў райветстанцыю па тэл. 4-98-26.
І. ГАЛУЗА, галоўны ветурач раёна.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2013.