В 2012 году в Шумилинском районе от алкоголя умерли 1851 человек

Здоровье Общество

Штогод алкагалізм забірае каля 6 мільёнаў чалавечых жыццяў
Праблема п’янства і алкагалізму  – адна з самых сацыяльна значных і актуальных для нашай краіны. Ужыванне спіртных напіткаў у апошняе дзесяцігоддзе набыло ўстойлівы і масавы характар. Аб’ём ужывання абсалютнага алкаголю на аднаго чалавека з 1995 па 2012 год павялічыўся з 6,7 да 11,97 літра.
На 1 ліпеня агульная колькасць дыспансерных хворых з алкагалізмам у Рэспубліцы  Беларусь складае каля 180 тысяч чалавек. У Шумілінскім раёне ва ўрача-нарколага на ўліку знаходзіцца 687 чалавек.
У 2012 годзе ад выпадковага атручэння алкаголем памерлі 1851 чалавек, ад прычын, звязаных з ужываннем алкаголю, памерла 1186 чалавек, пры дарожна-транспартных здарэннях загінула 1317 чалавек. Штогод з колькасці дыспансерных хворых каля 6 тыс. чалавек здымаецца ў сувязі са смерцю. Алкаголь паражае ўсе ўнутраныя органы чалавека.
Этылавы спірт з’яўляецца наркатычным ядам, ён, перш за ўсё, паралізуе клеткі галаўнога мозгу. Доза 7-8 г чыстага спірту на 1 кг цела з’яўляецца смяротнай для чалавека. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя алкагалізм штогод забірае каля 6 млн. чалавечых жыццяў. Алкаголь усмоктваецца ў кроў лёгка, без папярэдняга пераварвання.
Для нервовай сістэмы алкаголь з’яўляецца прыгнятальным агентам, які запавольвае яе работу і парушае нармальную актыўнасць мозгу, чалавек страчвае кантроль над сваімі ўчынкамі. Пры вельмі высокім узроўні алкаголю ў крыві парушаецца нармальная работа той вобласці мозгу, якая кіруе дыханнем, можа наступіць смерць з-за спынення дыхання.
У страўнікавай сістэме алкаголь парушае слізістую абалонку страўніка, што можа прывесці да язвы. Самым пашкоджаным органам пры злоўжыванні спіртных напіткаў з’яўляецца печань, якая перапрацоўвае каля 95% алкаголю, што трапіў у кроў. У канечным выніку гэта вядзе да цырозу печані і можа выклікаць смерць.
Злоўжыванне алкаголем выклікае абязводжванне і заўчаснае старэнне скуры, валасоў і пазногцяў. У хранічных алкаголікаў змяняецца форма носа: яго кончык патаўшчаецца і становіцца чырвоным.
У наш час вучонымі даказана, што няма бяспечных доз алкаголю: 100 г гарэлкі губіць 7,5 тыс. актыўна працуючых клетак галаўнога мозгу.
Абсалютным супрацьпаказаннем для прыёму спіртных напіткаў нават у малых дозах з’яўляюцца: нервова-псіхічныя захворванні, траўмы, кантузіі, траўмы галаўнога мозгу, вострыя захворванні нырак і печані, цукровы дыябет, цяжарнасць, падлеткавы ўзрост (да 18 год) з-за неразвітасці імуннай сістэмы арганізма.
Статыстыка сведчыць, што працягласць жыцця людзей, якія п’юць, скарачаецца ў сярэднім на 15 гадоў, прыкладна палова ўсіх дарожных здарэнняў здзейснена ў нецвярозым выглядзе, алкагалізм рэзка зніжае якасць жыцця.
Т. ІВАНОВА, урач-нарколаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *