Шумилинские пионеры провели экологическую акцию

Молодёжь Экология

“Хачу жыць у чыстым горадзе”
Чыста там, дзе не смецяць – гэта вядома ўсім. Але далёка не ўсе прытрымліваюцца правільнага стаўлення да чысціні на вуліцах і ў грамадскіх месцах. Вось і валяюцца на нашых тратуарах у грамадскіх месцах, на абочынах дарог упакоўкі, бутэлькі, цыгарэтныя пачкі і іншае смецце. Пайсці на барацьбу за чысты горад вырашылі піянеры Шумілінскай СШ №1, якія цяпер адпачываюць у валанцёрскім лагеры “Імпульс”.
Узброіўшыся крэйдай, яны адправіліся па цэнтральных вуліцах Шуміліна, на асфальце пісалі заклік да дарослых “Бацька, маці! Я хачу жыць у чыстым горадзе! Навучыце мяне не кідаць смецце на зямлю”.
Магчыма, хтосьці прачытае гэты надпіс і задумаецца, затрымае ў руках абгортку ад марожанага, данясе яе да сметніцы… Хтосьці спыніць сваё дзіця, якое вырашыць кінуць фанцік ад цукеркі ля арэляў, навучыць яго, куды трэба кінуць. Калі кожны, хто прачытае піянерскі заклік, не будзе больш смеціць, наш горад і раён стане чысцей.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №50 за 28.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *