К профессиональному празднику

Общество

“Штрафамі аўтарытэт не зробіш!”
Дзмітрый Рыгоравіч Храловіч у пракурорскай сістэме каля дзесяці год. Спачатку працаваў памочнікам пракурора і старшым памочнікам пракурора ў пракуратуры Полацкага раёна, год – на пасадзе намесніка пракурора Шумілінскага раёна.
Работа ў пракуратуры для Дзмітрыя Рыгоравіча цалкам абдуманае рашэнне. “Са школы хацеў быць юрыстам, паступіў у Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, — дзеліцца ён. – У пракуратуру вырашыў пайсці працаваць на пятым курсе ўніверсітэта, пасля практыкі ў пракуратуры Новаполацка”.
Закон і законнасць не пустыя словы для намесніка пракурора. Ён добра разумее, што ідуць у пракуратуру як у апошнюю інстанцыю. “Пасля першых дзён работы ў Шумілінскім раёне адразу звярнуў увагу на тое, што тут людзі вельмі давяраюць пракуратуры, – расказвае Д. Р. Храловіч.    – На прыём ідуць  з самымі рознымі праблемамі.
Шмат пытанняў не толькі па працоўнаму заканадаўству. Памятаю, як прыйшла жанчына і прасіла дапамагчы ёй даць рады з сынам, які співаецца…  Зразумела, што за кожным зваротам у пракуратуру – чалавечая бяда. І тут неабходна дапамагчы, растлумачыць, прычым зрабіць гэта трэба нармальнай, а не юрыдычнай мовай”.
Дзмітрый Рыгоравіч Храловіч  імкнецца ў вырашэнні любога пытання  знаходзіць кампраміс паміж зацікаўленымі бакамі. “Штрафамі аўтарытэт не зробіш!”, — перакананы намеснік пракурора.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *