Первый международный успех юной цимбалистки из Шумилинского района

Культура Молодёжь

Стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу
Дзіяне Пушняковай усяго 8 год, але яна ўжо сапраўдны віртуоз ігры на цымбалах. Яе выкладчык музыкі Алена Скорынава гаворыць, што дзяўчынка, нягледзячы на тое, што займаецца ў музычнай школе ўсяго другі год, праяўляе выдатныя здольнасці, цярпенне і стараннасць.
Нядаўна ў Чалябінску праходзіў першы міжнародны конкурс “Музычны вернісаж”. Яго асаблівасць у тым, што для ўдзелу падаваліся відэавыступленні артыстаў. Дзіяна стала лаўрэатам другой ступені, чым ганарыцца сама дзяўчынка, яе бацькі і педагог. Яна выступала разам з канцэртмайстрам Ганнай Пахоменка.
“У Дзіяны ёсць вялікае жаданне ўдзельнічаць у конкурсах, выступаць. Яе творчыя памкненні заўжды падтрымліваюць бацькі”, – адзначае педагог.
Дзяўчынка надзвычай артыстычная, у яе выдатны слых, голас. За цымбаламі яна адчувае сябе ўпэўнена і ўжо валодае прыёмамі, якія некаторым прыходзіцца адпрацоўваць гадамі. Больш таго, Дзіяна паралельна вучыцца іграць на некалькіх інструментах, асвойвае азы харавых спеваў, выступае сольна. Можна і не гаварыць пра тое, што ў вучобе яна таксама імкнецца быць выдатніцай.
У сваім юным узросце Дзіяна ўжо праслаўляе Шумілінскі раён на міжнародным конкурсе. Калі інтарэс да музыкі захаваецца, то з дзяўчынкі можа вырасці выдатная цымбалістка, упэўнена Алена Скорынава.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 13.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *