Шумилинская демография за апрель 2013 года

Новости

ВІНШУЕМ!
У красавіку нарадзіліся:
Багаеў Дзмітрый (Обаль);
Вараб’ёва Кацярына (Шуміліна);
Ваявода Ілья (Мікіціха);
Вілюга Яўген (Обаль);
Давыдоўскі Арцём (Обаль);
Забіраў Давыд (Обаль);
Кавалёў Глеб (Мікіціха);
Кляцкоў Віктар (Обаль);
Крычэўскі Антон (Шуміліна);
Наліваева Дарына (Шуміліна);
Пантаплёў Аляксандр (Шуміліна);
Рабычын Макар (Крывое Сяло);
Селязнёў Артур (Мікіціха);
Скараход Алег (Завяззе);
Старавойтаў Станіслаў (Мікіціха);
Ткачоў Данііл (Шуміліна);
Шалкунова Марыя (Обаль);
Якулькін Уладзіслаў (Гаравыя).
У красавіку ў раёне нарадзілася 18 дзяцей. Пяцёра немаўлят з’явіліся на свет ў Шуміліне, сямёра – на тэрыторыі Обальскага сельсавета, чацвёра – на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета. Па аднаму нованароджанаму зарэгістравана ў Светласельскім і Каўлякоўскім сельвыканкамах. У красавіку засталіся без немаўлят Мікалаёўскі, Дабейскі, Мішневіцкі, Сіроцінскі сельсаветы.
Шлюбы
У красавіку на Шуміліншчыне афіцыйна аформілі свае адносіны 7 пар.  Пяць шлюбаў зарэгістравана ў загсе, два – у Обальскім сельвыканкаме.
Ва ўрачыстай абстаноўцы быў зарэгістраваны толькі адзін шлюб.
Разводы
У  красавіку суд Шумілінскага раёна разгледзеў  адну справу аб скасаванні шлюбу. Непаўналетніх дзяцей у сямейнай пары не было. Іск аб скасаванні шлюбу падала жанчына.  Дзесяці  сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне. Яшчэ адна сямейная пара была разведзена ў загсе.
Страты
У красавіку ў раёне пайшлі з жыцця 32 чалавекі, у тым ліку ў Шуміліне і Обалі – 9 чалавек, астатнія ў вёсках раёна. У красавіку памерла 6 чалавек працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб кровазвароту пайшлі з жыцця 14 чалавек, ад старасці  – 6, ад анкалагічных захворванняў –3. Пяць чалавек памерлі па так званых знешніх прычынах, сярод якіх адзін суіцыд, астатнія – смяротныя траўмы.
У красавіку ў нашым раёне адбыліся два пажары, урон ад якіх склаў 17,2 мільёна рублёў. Агнём знішчана адна гаспадарчая пабудова. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі ад агню пяць гаспадарчых пабудоў і матэрыяльныя каштоўнасці на 16 мільёнаў рублёў.
У красавіку зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога адзін чалавек загінуў.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *