«Золотая рыбка» из Шумилино

Новости Образование

Маленькая перамога “Залатой рыбкі”
Два гады запар запрашаецца танцавальны калектыў “Залатая рыбка”, створаны пры СШ № 1, на справаздачныя канцэрты танцавальных калектываў Палаца культуры ААТ “Полацк-Шкловалакно”.
Кіраўнік калектыву Дзмітрый Карась у рамках нядаўняга канцэрта вырашыў  прадэманстраваць на полацкай сцэне танцавальныя нумары – тое, чаму навучыліся яго выхаванцы за  час рэпетыцый.
Трэба адзначыць, што ў справаздачным канцэрце прымалі ўдзел танцавальныя калектывы “Прэм’ер-Спонайд”, “Школьны квартал”, “Фартуна”,  за плячамі якіх нямала ганаровых званняў і дыпломаў. Як  калектыў-пачатковец (а такіх у справаздачы выступалі некалькі калектываў) “Залатая рыбка”  выглядала на сцэне ўпэўнена і годна. Кампетэнтнае журы адзначыла граматай Палаца культуры шумілінскі калектыў  – “за высокае харэаграфічнае майстэрства”.
Вядома,  у “Залатой рыбкі” наперадзе будзе нямала яшчэ прызнанняў, будуць, магчыма, і няўдачы. Але галоўнае, што да захаплення дзяцей з разуменнем ставяцца бацькі юных танцораў, усяляк   падтрымліваюць іх у самых смелых планах і пачынаннях.    Важна  зараз  напорыста, мэтанакіравана ісці наперад, да новых  творчых вышынь.
На здымку: калектыў “Залатой рыбкі” разам з кіраўніком Дзмітрыем Карасём і мастацкім кіраўніком Заслужанага аматарскага калектыву тэатра танца “Прэм’ер-Спонайд” ААТ “Полацк-Шкловалакно” Веранікай Навіцкай.
М. БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



1 комментарий по теме “«Золотая рыбка» из Шумилино

  1. Поспехаў дзяўчынкам! Важна, каб была падтрымка, каб часцей выпускалі іх на сцэну. А бацькі малайцы!..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *