Вясенне-летні перыяд – сезон водпускаў і масавага адпачынку. Павялічваецца пасажырапаток на ўсіх відах транспарту, ускладняецца крымінагенная і дарожная абстаноўка. У сувязі з гэтым РАУС не пакідае без увагі праблему бяспекі жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян.
У гэтым накірунку супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў цесна супрацоўнічаюць з райаддзелам па надзвычайных сітуацыях, таварыствам ратавання на водах і іншымі структурамі. Наша задача – захаваць здароўе і жыццё людзей.
У сувязі з гэтым хочацца нагадаць жыхарам раёна, што не варта купацца ў забароненых ці малавядомых месцах. Нельга забруджваць вадаёмы, распіваць на берагах спіртныя напіткі і купацца ў нецвярозым стане. Нельга падплываць да лодак і іншых плывучых сродкаў. Не варта скакаць у ваду з лодак, асабліва ў месцах, дзе не вядома глыбіня і стан дна. Забараняецца арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам тых, хто купаецца – гэта можа паслужыць прычынай няшчаснага выпадку.
Памятайце, што купанне жывёлы і мыццё бялізны ў вадаёмах забаронены. І калі вы ўбачылі нейкія супрацьпраўныя дзеянні, патэлефануйце ў РАУС па нумарах 102 або 4-10-06. Мы загадзя вам ўдзячны і спадзяемся на вашу грамадзянскую актыўнасць і неабыякавасць.
В. ВОРАНАЎ, участковы інспектар РАУС.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.