Устами младенца… Что такое счастье?

Актуалии Общество

Што такое шчасце?
Алеся Ахрэмчык, 7 гадоў, Жданоўка:
–  Шчасце – гэта калі ўсе добрыя і ветлівыя і калі ва ўсіх выдатны настрой. Я адчуваю сябе шчаслівай, калі ў нашай сям’і ўсё добра.
Ілона Кадасава, 10 гадоў, Амбросавічы:
–  Калі наша сям’я збіраецца дома разам, я адчуваю сябе шчаслівай. А яшчэ для мяне шчасце –  гэта дзясяткі, якія я атрымліваю ў школе.
Ягор Чарнічэнка, 5 гадоў, Шуміліна:
–  Шчасце – гэта любоў. Любоў да ўсіх тых, хто жыве ў маёй сям’і і хто мяне любіць.
Максім Пузырэўскі, 7 гадоў, Мішневічы:
–  Шчасце – гэта ўсмешка мамы і ўсмешкі сяброў.  Шчасце – калі ў доме свята, калі прыязджаюць госці.
Маша Логінава, 10 гадоў, Сіроціна:
– Усё, што радуе людзей, гэта і ёсць шчасце. А я адчуваю сябе шчаслівай, калі гуляю з сябрамі, калі ў мяне ўсё атрымліваеццца. А каб людзям быць шчаслівымі, трэба дарыць адзін аднаму радасць.
Мікіта Далецкі, 9 гадоў, Башні:
– Шчасце – гэта вясёлы дзень. А ён для мяне вясёлы, калі ўсё ўдаецца, калі я ўсё правільна і хутка раблю, калі мяне хваляць у школе і дома.
Аліна Ільінец,  6 гадоў, Шуміліна:
– Калі  мне купляюць прыгожыя сукенкі, туфлі ці цацкі – гэта і ёсць шчасце. А яшчэ я шчаслівая са сваім мяккім сабачкам, гэта мая любімая цацка.
Даша Шаварава,  5 год, г. п. Шуміліна:
– Шчасце – гэта радасць ад сэрца. Гэта бывае, калі штосьці добрае адбываецца ці чароўнае. Калі прыходзіць любімы чалавек, якога даўно не бачыў. Калі чалавек рады, у яго на твары ўсмешка.
Мікіта Медзікаў, 11 гадоў, Сіроціна:
– Набліжаюцца канікулы і лета, гэта і ёсць шчасце. Тым больш, што летам у мяне дзень нара-джэння. Я думаю, што дарослыя людзі шчаслівыя тады, калі здаровыя яны самі і здаровыя іхнія дзеці.
Альбіна Бучкіна, 10 гадоў, Амбросавічы:
– Перамагчы ў спартыўных спаборніцтвах, быць першай – гэта і ёсць для мяне шчасце.
Валерыя Падалякіна, 9 гадоў, Лажок:
– Шчасце – гэта калі ў цябе ёсць мама і тата, калі яны дапамагаюць табе і  радуюцца за цябе. А яшчэ я шчаслівая, калі атрымліваю добрыя адзнакі ў школе.
Апытанне правяла Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *