Долги надо платить. В том числе и коммунальные. Не платишь за квартиру – иди на улицу

Закон Общество

Не плаціш за кватэру – ідзі на вуліцу
Колькі разоў на старонках газет падымалася тэма даўжнікоў-кватэра-здымшчыкаў, а яны “ўмудраюцца” і без вады з газам жыць, ды і судовыя пастановы, мякка кажучы, ігнаруюць. «Толькі вось час запалохванняў і прафілактычных размоў прайшоў, не разумееш  па-чалавечы, не хочаш жыць па закону – будзеш выселены без прадстаўлення жылля», – падкрэсліў памочнік пракурора В. М. Казлоў. І ў нашым раёне ўжо ёсць выпадак, калі грамадзяніна праз суд выселілі без прадстаўлення жылля.
Іван Кустаў з райцэнтра (імёны і прозвішчы зменены па этычных меркаваннях) жыў з маці. Маці-пенсіянерка атрымала сацыяльнае жыллё і ў гэту двухпакаёвую кватэру прапісала і сына з жонкаю. Іван любіў выпіць  пасля смерці маці. І адзіным заняткам для яго стала бутэлька. Хутка і без работы застаўся. Перааформіць дакументы на кватэру часу не было. З жонкаю развёўся, тая пайшла жыць да другога мужчыны, праўда, з кватэры не выпісалася. Ну, а пра аплату за кватэру і казаць не трэба.
Дзень за днём працягваліся п’янкі, утульная двухпакаёвая кватэра пачала пераўтварацца ў сапраўдны бамжатнік. Ад нязваных гасцей усё больш і больш пакутавалі суседзі. Без ацяплення, без вады, без электрычнасці, без газа (адключылі за няплату), затое з бутэлькай, з нецвярозай кампаніяй… Неўзабаве ўзнік пажар, затым і другі… Суседзі разумелі, што жывуць на бочцы з порахам. Пачалі шукаць абароны ад гора-суседа.
Камунгас адзін раз папярэдзіў, другі, але І. Кустаў працягваў піць, гуляць. Аднак бачачы ігнараванне сваіх законных патрабаванняў, у ЖКГ вырашылі падаць іск у суд аб высяленні Кустава з кватэры.
“Пракуратура раёна цалкам падтрымала іск камунгасу, – расказвае В. М. Казлоў, – мала таго, што запазычанасць была больш чым 700 тысяч рублёў, ён ствараў небяспеку ўсім жыхарам дома”.
Па рашэнню суда грамадзянін І. Кустаў быў выселены з двухпакаёвай кватэры без прадстаўлення жылля, яго былая жонка, якая была прапісана тут, згубіла права на кватэру.
“Практыка высялення даўжнікоў без прадстаўлення жылля даволі пашырана ў буйных гарадах, – кажа Вадзім Мікалаевіч. – Іншыя даўжнікі-кватэраздымшчыкі пасля такіх прыкладаў задумваюцца пра аплату за аказаныя паслугі, пра элементарныя правілы паводзін і пражывання ў шматкватэрных дамах. Можа, і для даўжнікоў нашага раёна гэта рашэнне суда стане тым штуршком, пасля якога паменшацца спісы неплацельшчыкаў”.
Аўтар Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №77 ад 5.10.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *