В день Святого Николая в Шумилино прошёл крестный ход и служба на строительстве храма

Актуалии Духоўнае Общество

Служба на месте стрительства Свято-Николаевской церкви в Шумилино

У гонар Святога Мікалая
Аднаго з самых паважаных у праваслаўнай царкве  святых – Святога Мікалая Цудатворцу Мірлікійскага праваслаўная царква шануе некалькі разоў на год. У тым ліку і 22 мая. У гэты дзень 1087 года мошчы Свяціцеля прыбылі з  горада Міры ў Лікіі ў італьянскі горад Бары, дзе знаходзяцца і цяпер.
22 мая шумілінцы сабраліся ў храме Святога Мікалая – прыстасаваным памяшканні, што на вуліцы Вакзальнай, і пасля святой літургіі адправіліся з урачыстым шэсцем па вуліцах райцэнтра да месца будаўніцтва новай царквы.
Храм, які ўзводзіцца ў Шуміліне, таксама прысвечаны Свяціцелю Мікалаю Цудатворцу. На будаўнічай пляцоўцы адбылася служба і сумесная малітва.
Дарэчы, усе, хто жадае падтрымаць будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая ў Шуміліне, могуць ахвяраваць на яго грошы, набыць цэглу, на якой будзе напісана імя ахвяравальніка (у храме Святога Афанасія Брэсцкага на вуліцы Сіпко). Гэтыя цагліны лягуць у муры будучага храма.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2013 г.



1 комментарий по теме “В день Святого Николая в Шумилино прошёл крестный ход и служба на строительстве храма

  1. Трэба будаваць храм у душы. І царква не паможа, калі ў чалавека нічога святога. А пра Леніна? На мой розум, звезці ўсіх ідалаў на плошчу Леніна (у парк) у Віцебску, а ў Шуміліне ёсць каму помнік паставіць – Сіпко і Кароткіну. І не трэба бычыцца: пра Леніна ледзь не сто гадоў гаворым. І два лагеры так і застануцца, пакуль жывыя бальшавікі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *