В Шумилинском районе ветеран Великой Отечественной войны Лука Карпов подарил свою коллекцию гармоней Ловжанскому сельскому Центру культуры

Культура Общество

З прыватнай калекцыі – у Цэнтр культуры
Калі пачалося гэтае захапленне? Можа, тады, калі малады салдат Лука Карпаў гнаў фашыстаў з роднай зямлі і прагна марыў, каб мірную цішыню парушалі толькі салаўі і меладычныя гукі гармоніка? Ці пасля вайны, калі гармонік праслаўляў пераможцаў і ціха плакаў па тых, хто застаўся на полі бою?..
Сёння не гэта галоўнае, а тое, што ў асабістай калекцыі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Лукі Ягоравіча Карпава 23 гармонікі. Гэта своеасаблівы музей з адметнай гісторыяй кожнага экспаната. Лука Ягоравіч можа бясконца расказваць пра свае гармонікі, і ён удзячны кожнаму зацікаўленаму слухачу. Толькі вось усё часцей і часцей ветэран задумваецца пра далейшы лёс сваіх музычных сяброў, пра той час, калі ён “з лёгкакрылымі журавамі адправіцца ў светлы нябесны шлях”.
Гармонікі трэба перадаць у надзейныя рукі, упэўнены Лука Ягоравіч, каб яны і далей радавалі людзей. І ён запрасіў да сябе работнікаў Лаўжанскага Цэнтра культуры і вольнага часу, каб перадаць частку сваёй каштоўнай калекцыі.
Для такога ўрачыстага моманту была створана раённая камісія, у якую ўвайшлі прадстаўнікі райвыканкама, раённай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў”, мясцовага сельвыканкама і аддзела культуры.
Разам з успамінамі майстар перадаў Цэнтру культуры і вольнага часу шэсць сваіх гармонікаў, якія стануць асноўнымі экспанатамі міні-музея па праекту “Мікіціхінская глыбінка”.
Усе прысутныя падзякавалі ветэрану за шчодры падарунак, пажадалі яму здароўя і доўгіх год жыцця, запрасілі наведвацца ў Цэнтр культуры, найперш для таго, каб вучыць маладых любіць і цаніць жыццё, у тым ліку і з дапамогай гармоніка.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *