Паважаныя веруючыя праваслаўнай канфесіі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Вось ужо больш за тысячу год кожную вясну Вялікдзень прыходзіць у дом кожнага хрысціяніна.
Гэта свята для многіх з’яўляецца сімвалам духоўных каштоўнасцяў: міласэрнасці, чалавекалюбства, справядлівасці, трыумфу дабра і сапраўднай веры. Яно робіць наш свет духоўным і чыстым, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.
Няхай велікодныя дні прынясуць у вашы дамы цяпло і спакой, дапамогуць падняцца над паўсядзённасцю і дробнымі спрэчкамі, падораць радасць сустрэч з роднымі і сябрамі.
Жадаем вам моцнага здароўя, нязгасных душэўных і фізічных сіл, шчасця і поспехаў.