Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты “Герой працы”, пазаштатныя карэспандэнты, ветэраны журналістыкі!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!
Сучасны свет інфармацыйных тэхналогій імгненна развіваецца, але дзякуючы прафесіяналізму, з якім ваш калектыў падыходзіць да выпуску кожнага нумара, не згасае інтарэс жыхароў Шуміліншчыны да раённай газеты “Герой працы”.
На працягу ўжо больш васьмідзесяці год раёнка для большасці жыхароў застаецца самай запатрабаванай газетай, яна нясе свежыя навіны, з’яўляецца надзейнай крыніцай інфармацыі аб усім, што адбываецца ў раёне і краіне.
Мы ўдзячны вам за адказны падыход да свайго прафесіянальнага абавязку.
Ад усёй душы жадаем усім вам творчай энергіі і новых ідэй.
Няхай журналісцкае слова служыць дабру і творчасці, а вашы публікацыі заўсёды знаходзяць жывы водгук у сэрцах чытачоў.
Удачы, здароўя, дабра і асабістага шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.