Защитники природы и вороны могут вздохнуть с облегчением. С 15 апреля до 16 октября запрещено разрушать птичьи гнёзда

Официально Экология

Гнёзды – не чапаць!
Шумілінская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што згодна з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб жывёльным свеце” колькасць птушак, якія пагаршаюць санітарны і эстэтычны стан населеных пунктаў, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў альбо ўчыняюць неспакой жыхарам населеных пунктаў, дазваляецца рэгуляваць шляхам разбурэння гнёздаў у перыяд з 16 кастрычніка да 15 красавіка. Адпаведна з 15 красавіка па 16 кастрычніка разбурэнне гнёздаў птушак забаронена. Падобныя дзеянні прыводзяць да адказнасці згодна з арт. 15.32 КаАП у выглядзе штрафу на службовую ці фізічную асобу ў памеры да 30 базавых велічынь, на ІП – ад 10 да 100, на юрыдычную асобу – ад 20 да 500 базавых велічынь. Акрамя таго, кампенсуецца ўрон, учынены навакольнаму асяроддзю (згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 580 ад 8.12.2005 года “Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці вядзення паляўнічай і рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканальванні дзяржаўнага кіравання імі”).
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *