И на виртуального клеветника найдётся управа

Закон

І на віртуальнага крыўдзіцеля знойдзецца ўправа
У адпаведнасці з арт.35 Закона  “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” супрацоўнік органаў унутраных спраў пры выкананні службовых абавязкаў з’яўляецца прадстаўніком улады і знаходзіцца пад асобай абаронай дзяржавы.
Пра дзеянні, накіраваныя на абарону супрацоўнікаў органаў унутраных спраў гутарым з начальнікам 5-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Дзмітрыем Лавянецкім.
– Дзмітрый Аляксандравіч, з чым звязана, што гэты накірунак работы вашага падраздзялення набывае асаблівую актуальнасць?
– Не сакрэт, што супрацоўнікам унутраных спраў кожны дзень даводзіцца сутыкацца з негатыўнай рэакцыяй правапарушальнікаў. Каб абараніць гонар супрацоўніка органаў унутраных спраў, заканадаўствам прадугледжана адказнасць асоб, якія не падпарадкоўваюцца законным патрабаванням ці абражаюць супрацоўніка пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях,  за ўказаныя дзеянні прадугдеджана адказнасць у выглядзе штрафу ў размеры ад 20 да 50 базавых велічынь. Публічная абраза прадстаўніка ўлады ці аказанне супраціўлення супрацоўніку ўнутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, а таксама насілле ці пагроза ў адносінах да яго вядуць да крымінальнай адказнасці, у асобных выпадках да 6 год пазбаўлення волі.
– Калі з прыцягненнем да адказнасці рэальнага крыўдзіцеля ўсё зразумела, то як пакараць віртуальнага?
– Падраздзяленні ўласнай бяспекі рэгулярна праводзяць маніторынг інфармацыі пра супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, размешчаную ў СМІ і ў Інтэрнэце. Калі выяўляюцца факты распаўсюджвання звестак, якія ганьбяць гонар супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, праводзяцца службовае следства.
– Ці значыць гэта, што за абразу супрацоўніка міліцыі, змешчаную у Інтэрнэце, можна прыцягнуць да адказнасці?
– Так, і такія прэцэдэнты ёсць. У якасці прыклада магу прывесці вынікі праведзенай намі службовай праверкі па факту публічнай абразы супрацоўніка Наваполацкага ГАУС.
Так, у снежні 2012 года ў сетцы Інтэрнэт на сайце “Беларускі партызан” быў выяўлены відэаролік пад назвай “Цішыня па-беларуску: міліцыянер патлумачыў, як трэба слухаць музыку”.
На відэазапісу, зробленым у кватэры, двое нецвярозых маладых людзей (адзін з якіх здымаў інцыдэнт на камеру мабільнага тэлефона) спрачаюцца з супрацоўнікам міліцыі. Міліцыянер прыехаў па выкліку жыхаркі суседняй кватэры, якая скардзілася, што гучная музыка перашкаджае ёй адпачываць, ён вёў гутарку аб неабходнасці захоўвання цішыні з 23 да 7 гадзін. У адказ госць гаспадара кватэры абразіў яго нецэнзурнымі словамі.
Гэты відэаролік быў размешчаны “аператарамі” на сайце “You Tube” ў сетцы Інтэрнэт.
Па выніках праверкі дзеянні мужчыны, які абразіў службовую асобу дзяржаўнага органа пры выкананні службовых абавязкаў, кваліфікаваны як адміністрацыйнае правапарушэнне (арт. 23.5 КоАП).
У той жа час размяшчэнне відэароліка ў Інтэрнэце дае магчымасць яго прагляду шматлікім карыстальнікам, і гэта дзеянне можна кваліфікаваць як публічную абразу, а гэта ўжо злачынства, прадугледжанае арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Пастановай суда гэты жыхар Наваполацка прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 2 млн. рублёў. У якасці змякчаючых абставінаў судом улічаны прызнанні ім сваёй віны.
Гутарыла Вольга ШКУРАТАВА.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *