Пьянство и алкоголизм. Пишут об этом много, но получается, что есть какая-то низшая каста алкоголиков…

Общество

Пра жыццё і бутэльку
П’янства і алкагалізм. Тэма не новая, збітая. Пішуць аб гэтым многа, але атрымліваецца так, што ёсць нейкая ніжэйшая каста алкаголікаў. І шкадуем мы іх, і саромім, а тым часам у нашым жыцці…
Сабрацца разам з сябрамі, пасядзець, пагутарыць – такая раскоша ў сучаснай імклівасці жыцця. Абавязкова – застолле, абавязкова на стале – спіртное. Якое – залежыць ад культуры развіцця і піцця. Напоўнілі келіхі. Адзін наліў соку, не хоча ці не можа спіртное. “Ты што, захварэў?! – смяюцца-пацяшаюцца астатнія. – Заганарыўся! З сябрамі чарку падняць не хочаш?..
У жыццёвых клопатах прыходзіцца звяртацца за дапамогай да старонніх людзей. Агарод пасадзіць, напрыклад. Запрашаеш мужчыну. Чым разлічвацца? Ну, на цыгарэты, і, вядома, бутэльку трэба паставіць. Ці дзве. У залежнасці ад гаспадарскай шчодрасці ці яе адсутнасці…
Вялікае сямейнае свята – расходаў безліч. Ежы трэба нагатаваць горы, а колькі спіртнога?.. Не дай бог, людзі пакрыўдзяцца. Прыйшлі адпачываць, а гарэлкі не хапіла…
А моладзь? Без алкаголю нават расслабіцца не можа. Ды і эфектна гэта стаяць з пляшкай піва ля клуба ці сядзець на лаўцы ў скверы і смела гэтак паглядаць праз рыльца бутэлькі на дзяўчат. Вось які я “круты”…
Магчыма, з’едліва атрымалася. Спадзяюся, нямногія пазналі сябе ў гэтых жыццёвых назіраннях. Але бутэлька так нахабна ўваходзіць у наша жыццё, так моцна ў ім усталёўваецца, што лягчэй вяселле ўявіць без маладых, чым без спіртнога.
У якіх глыбінях псіхалогіі карані п’янства, я не ведаю. Ды і адной ў гэтым не разабрацца. Ведаю дакладна: жыццё і бутэлька – самае нелагічнае паяднанне. І не варта рабіць яго нормай.
Анастасія МАТУСЕВІЧ.

Опубликовано в №75 от28.09.2010.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *