За сжигание сухой травы можно заплатить 4 миллиона рублей

Общество Экология

Кінулі запалку – загарэлася вёска
Штогод супрацоўнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях прыходзіцца сутыкацца з праблемай вясенніх палаў сухой травы, якія становяцца прычынай пажараў. Ад палаючай травы часта загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, гінуць і калечацца людзі.
14 сакавіка мінулага года на прысядзібным участку ў вёсцы Навасады Брэсцкага раёна загарэлася сухая трава. Стварылася пагроза для жылых дамоў, што размешчаны побач. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС пажар ліквідавалі мясцовыя жыхары. У час тушэння пажару адзін  мужчына атрымаў сур’ёзныя апёкі цела. Пацярпелы быў шпіталяваны ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной бальніцы.
15 сакавіка паступіла паведамленне пра тое, што каля вёскі Грабавец Баранавіцкага раёна гарыць сухая расліннасць. З-за моцнага ветру пажар хутка дабраўся да вёскі. У выніку згарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы і два дачныя дамы. Ад вогненнай стыхіі работнікі МНС выратавалі шэсць дамоў.
17 сакавіка пры тушэнні сухой расліннасці  непадалёк ад г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці атрымаў апёкі і быў шпіталяваны ў цэнтральную раённую бальніцу вучань 4 класа.
Згодна з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы, пожні або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. За распальванне кастроў у забароненых месцах пагражае  папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь. Заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.
Забараняецца разводзіць кастры ў хвойных маладняках, на лесасеках і тарфяніках. Калі вы ўбачылі касцёр у лесе, лесапаркавай зоне, паблізу тарфянікаў, тэрмінова паведаміце аб гэтым па тэлефоне 101.
І памятайце пра правілы паводзінаў у лесе:
— не падпальвайце сухую траву і не дазваляйце рабіць гэта іншым;
— не разводзьце агонь у лесе, на тарфяніках;
— не кідайце непатушанымі запалкі, цыгарэты, пазбягайце курэння ў лесе;
— не заязджайце ў лес на аўтамабілях і матацыклах;
— калі заўважылі невялікае загаранне,  пастарайцеся патушыць яго самастойна, часта бывае дастаткова затаптаць агонь;
— калі агонь моцны і вы не можаце з ім справіцца самастойна, паведаміце аб пажары ў службу МНС па тэл. 101.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *