Криминал. Происшествия

Происшествия

Раскаянне
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася пенсіянерка а.-г. Мішневічы  і патлумачыла ў сваёй заяве, што ў яе ўкралі тры тысячы рублёў Расійскай Федэрацыі. Як высветлілася, пацярпелая ў стане алкагольнага ап’янення праляжала некаторы час на абочыне ў снезе. Гэтым пакарысталася мясцовая жыхарка, якая выцягнула з яе кішэні грошы. Але неўзабаве з’явілася ў міліцыю з чыстасардэчным прызнаннем, украдзеныя грошы вярнула. Улічваючы раскаянне жанчыны і яе чыстасардэчнае прызнанне, крымінальная справа не была ўзбуджана.
Аліменты
Жыхар райцэнтра быў абавязаны выплачваць аліменты  на непаўналетніх сына і дачку ў памеры 33% ад усіх відаў заробку. Але мужчына мяняў адно за адным месца работы. А апошні час дык і зусім не працаваў. Запазычанасць па аліментах склала 13 мільёнаў рублёў. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Ртуць
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі на выклік ў раённую бібліятэку.  Справа ў тым, што работнікі бібліятэкі знайшлі ў чытальнай зале разбіты медыцынскі градуснік. Выратавальнікі сабралі ртуць для далейшай яе ўтылізацыі. Жыццю і здароўю работнікаў і наведвальнікаў бібліятэкі нічога не пагражае.
Пажар
У кватэры па вуліцы 70 год БССР у Шуміліне адбыўся пажар. Агнём знішчана ўнутраная аддзелка ваннага пакоя і пральная машына. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Нецвярозы
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі на вуліцы Юбілейнай у Шуміліне прыпынілі  аўтамабіль “Фіят”, на якім ехаў жыхар г. Віцебска. Як высветлілася, мужчына за рулём быў у стане алкагольнага ап’янення. Да таго ж не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання і тэхагляду на машыну. На віцябляніна скла-дзены тры адміністрацыйныя пратаколы. Яму пагражаюць тры гады пазбаўлення вадзіцельскіх правоў і штраф памерам больш за тры мільёны рублёў.
Задні ход
Механізатар камунгасу, які ехаў на пагрузчыку “Амкадор” на вуліцы Сіпко, здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне. Пры руху заднім ходам ён не ўпэўніўся ў бяспецы манеўра і наехаў на “Фольксваген-Пасат”, які належыць жыхарцы Обалі. На механізатара складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад трох базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на тры гады.
ЛЭП
Механізатар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” ехаў па вёсцы Добрына на трактары “Беларус” з прычэпам, не справіўся з кіраваннем. У выніку наехаў на апору лініі электраперадач. Механізатар уцёк з месца ДТЗ. Але яго знайшлі. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Мужчыну пагражае штраф да 25 базавых велічынь або пазбаўленне ва-дзіцельскіх правоў на два гады.
АЗС
Жыхар Шуміліна прыехаў на аўтамабілі “Лада” на аўтазаправачную станцыю. Па сваёй ўласнай няўважлівасці ў ходзе руху аўтамабіля вадзіцель сарваў палівараздатачны кран. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф ад 0,5 да 10 базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *