У цэнтры ўвагі – Обальшчына
На гэтым тыдні пачаўся падворны абход населеных пунктаў Обальскага сельсавета, які прадоўжыцца 9 красавіка сходамі грамадзян г. п. Обаль. Вызначана 7 месцаў для правядзення сходаў: вуліца Зялёная, д. 45; вуліца Міру, д. 2 (каля ГДК); вуліца Вышалескага, д. 21 (каля інтэрната); вуліца Першамайская, д. 13-15 (на дзіцячай спартыўнай пляцоўцы); на перакрыжаванні вуліцы Казлова; вуліца З. Партновай, д. 1; вуліца Школьная, д. 2 (ля музея).
Усе сходы пачнуцца ў 17.00.
16 красавіка з 9.00 да 10.00 у рамках правядзення Дня работы з насельніцтвам кіраўніцтва раёна правядзе ў Обальскім сельсавеце выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Пятровіч Куранны правядзе прыём у памяшканні Обальскага сельвыканкама;
старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава будзе прымаць у вёсцы Лявонава ў будынку школы;
намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Мікалаевіч Зайцаў правядзе прыём грамадзян у вёсцы Грудзінава ў будынку сельскай бібліятэкі;
намеснік старшыні райвыканкама Віктар Віктаравіч Доктараў прыме грамадзян у вёсцы Гаравыя (былы адміністрацыйны будынак калгаса “Обальскі”).
Надрукавана ў №27 за 05.04.2013 г.