“Хлеб вайны”
Вялікая Айчынная вайна даўно скончылася. Але гістарычныя падзеі, памяць пра цяжкія гады выпрабаванняў цікавая і сённяшняму пакаленню. Вучні Шумілінскай раённай гімназіі вырашылі стварыць інтэрнэт-праект “Хлеб вайны”. Якім быў хлеб Вялікай Айчыннай вайны? З чаго яго пяклі? Якое ён меў значэнне, колькі каштаваў? Яны звяртаюцца да ўсіх, хто памятае ці ведае пра гэта, падзяліцца сваімі ведамі.
Л. Уласенка, кіраўнік праекта.