Сразу три браконьера попались в сети инспекторов

Общество Экология

“Залатая рыбка”
Супрацоўнікі Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету актыўна вядуць барацьбу з браканьерамі і іншымі парушальнікамі прыродаахоўнага заканадаўства. Работы ў ахоўнікаў прыроды хапае: прыходзіцца кантраляваць два раёны – Гарадоцкі і Шумілінскі. У пачатку лютага на тэрыторыі Шумілінскага раёна ў “сеткі” ахоўнікаў парадку на беразе Заходняй Дзвіны  трапілі адразу трое браканьераў, якія ў перыяд забароны лавілі ментуза. У парушальнікаў канфіскавана 27 асобін ментуза звычайнага. Іх ўчынкі расцэнены як прычыненне прыродзе шкоды  ў асабліва вялікіх памерах – 243 базавыя велічыні (дваццаць чатыры мільёны трыста тысяч рублёў). Шумілінскім РАУС узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя грамадзяне! У выпадку выяўлення парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства просім паведамляць на тэлефон “гарачай лініі” 8(02139) 4-02-10  Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *