Обращение настоятеля Шумилинской парафии на Пасху Христову

Актуалии Духоўнае Общество

Зварот пробашча Шумілінскай парафіі айца Анжэя Юхневіча на Вялікдзень
Надыходзяць святочныя велікодныя дні, поўныя таямніцы, жыцця і святла, дні перамогі дабра над злом, жыцця над смерцю. Няхай ззянне велікоднай раніцы апраменьвае жыццё, узмацняе і дадае жыццёвай энергіі. Няхай жывы Езус дапамагае будаваць супольнае дабро, напаўняе нашы сэрцы духам спакою і радасці. Жадаю веры першых хрысціян, якія сустракалі Уваскрослага, і каб на тварах заўсёды можна было пазнаць прыгажосць Бога – Змёртвыхпаўсталага Езуса.
Святочныя набажэнствы ў Шумілінскай парафіі пройдуць:
29 сакавіка (вялікая пятніца) – літургія мукі Пана ў Мішка-вічах (15.00), Шуміліне і Обалі (18.00).
30 сакавіка (вялікая субота) – урачыстасці Вігіліі Пасхальнай у Мішкавічах і Обалі (19.00), Шуміліне (20.00).
Асвячэнне велікодных страў: Ерашова (11.00), Надзежына (11.30), Мішкавічы (12.00), Ізгародзішча (12.30), Абалонне (13.00), Ляжні (13.30), Обаль (17.00 і 19.00), Шуміліна (13.00, 15.00, 20.00).
31 сакавіка (нядзеля ўваскрэсення Пана) – святая Імша ў Шуміліне (10.00, 18.00), Мішкавічах (11.30), Обалі (13.00).
Айцец Анджэй ЮХНЕВІЧ, пробашч Шумілінскай парафіі.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *